Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
13 лютага 1990[1][2][…] (34 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Нідэрланды | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Джэноа | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 8 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ке́він Стро́тман (нідэрл.: Kevin Strootman; нар. 13 лютага 1990, Рыдэркерк, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Джэноа» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў.
Кар’еру Кевін пачынаў у ротэрдамскай «Спарце», яго першыя сезоны апынуліся вельмі паспяховымі, і пазней ён перайшоў ва «Утрэхт». Ва «Утрэхце» правёў досыць кароткі тэрмін, бо яго заўважылі селекцыянеры ПСВ.
28 чэрвеня 2011 года Кевін падпісаў кантракт з ПСВ.
19 ліпеня 2013 года ПСВ і «Рома» дамовіліся аб пераходзе іграка, сумма ўгоды склала 17 млн еўра, якая можа патэнцыйна павялічыцца да 19 млн еўра.
У жніўні 2018 года за 25 млн еўра перайшоў у марсельскі «Алімпік»[3].
У студзені 2021 года быў аддадзены ў арэнду «Джэноа» да канца сезона[4], а ў ліпені 2021 года на тых жа ўмовах далучыўся да «Кальяры». У жніўні 2022 года зноў апынуўся ў «Джэноа», а ў ліпені 2023 года, пасля вяртання генуэзскага клуба ў Серыю A, падпісаў з клубам паўнавартасны кантракт.
Кевін гуляў за ўсе ўзроставыя каманды зборнай Нідэрландаў, пасля чаго быў выкліканы ў асноўную зборную. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі 9 лютага 2011 года, замяніўшы Тэа Янсена.
Трапіў у канчатковы склад зборнай на чэмпіянаце Еўропы 2012, аднак на полі не з’яўляўся. У адборы да чэмпіянату свету 2014 быў асноўным іграком зборнай, аднак фінальны турнір быў вымушаны прапусціць з-за траўмы. 27 мая 2016 года пасля двухгадавой адсутнасці зноў згуляў за зборную ў таварыскім матчы супраць Ірландыі.
ПСВ