![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
8 ліпеня 1990[1][2] (34 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 189 см | ||||||||||||||||||
Вага | 83 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 1 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Кевін Трап (ням.: Kevin Trapp; нар. 8 ліпеня 1990, Мерцыг, Германія) — нямецкі футбаліст, брамнік франкфурцкага «Айнтрахта» і нацыянальнай зборнай Германіі.
Трап пачаў сваю прафесійную кар’еру ў клубе «Кайзерслаўтэрн», дэбютаваўшы ў камандзе 9 жніўня 2008 года ў матчы Кубка Германіі супраць «Карл Цэйса».
Пасля вылету клуба з Бундэслігі ў 2012 годзе Трап далучыўся да франкфурцкага «Айнтрахта», сума трансферу склала 1,5 млн еўра. Пагадненне іграка з клубам разлічана да 30 чэрвеня 2016 года. У новым клубе Кевін здолеў выцесніць са складу брамніка Ока Нікалава, а таксама зрабіў вялікі ўнёсак на моцныя выступы клуба, які скончыў першы этап чэмпіянату на чацвёртым месцы.
8 ліпеня 2015 года падпісаў пяцігадовы кантракт з французскім клубам «Пары Сен-Жэрмен». Спачатку быў асноўным брамнікам парыжан, поты стаў саступаць месца ў аснове Альфонсу Арэала. У жніўні 2018 года на правах арэнды вярнуўся ў «Айнтрахт»[3], дзе стаў асноўным брамнікам. Па заканчэнні сезона 2018/19 зноў далучыўся да «Пары Сен-Жэрмен», выйграў з ім Суперкубак Францыі, але ў жніўні 2019 года перайшоў у «Айнтрахт» на трывалай аснове[4].
«Пары Сен-Жэрмен»:
«Айнтрахт» Франкфурт:
Германія: