Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Кедайней (літ.: Kėdainiai, беларуская назва — Кейда́ны[2]) — горад у цэнтральнай Літве, адміністрацыйны цэнтр Кедайнейскага раёна Каўнаскага павета. Праз горад праходзіць чыгунка. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція.
Упершыню паселішча згадваецца ў 1372 годзе ў Лівонскай Хроніцы. У XVI—XVII стагоддзях Кейданы належалі Радзівілам. З гэтага часу Кедайны былі буйным цэнтрам кальвінізму ў рэгіёне. У 1629 годзе ў Кейданах была адкрыта кальвінісцкая гімназія, якая дзейнічала да 1824 года.
24 красавіка 1648 года паселішча атрымала ад вялікага князя Уладзіслава Вазы правы горада і герб. 17 жніўня 1655 года тут была падпісана дэкларацыя паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Швецыяй, а 10 кастрычніка таго ж года заключана Кейданская унія.
З 1811 да 1863 года Кейданы належалі графам Гутэн-Чапскім.
З 1918 года ў складзе Літвы.
|