![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Кехіндэ Феі Фатаі | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
19 лютага 1990[1][2] (35 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см[3] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Кехіндэ Фатаі (англ.: Kehinde Fatai; нар. 19 лютага 1990, Абуджа) — нігерыйскі футбаліст, нападнік румынскага клуба «Ацэлул» з Галаца.
На моладзевым узроўні гуляў на радзіме за клуб JUTH, а ў ліпені 2007 года пераехаў у Еўропу, далучыўшыся да «Фарула» з Канстанцы. У чэрвені 2010 года ў якасці свабоднага агента перабраўся ў іншы румынскі клуб — «Астру», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У верасні 2013 года на правах арэнды стаў іграком бельгійскага «Бругэ», аднак не здолеў замацавацца ў складзе і праз год вярнуўся ў «Астру».
У маі 2015 года падпісаў трохгадовы кантракт з пражскай «Спартай». У жніўні 2016 года перабраўся ў расійскі клуб «Уфа». Спачатку быў трывалым іграком асновы, аднак у першай палове 2018 года стаў у асноўным заставацца на лаўцы запасных. У жніўні 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Уфой».
Неўзабаве пасля зыходу з «Уфы» падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Мінска[4], дзе хутка замацаваўся ў аснове. 20 кастрычніка ў матчы з «Мінскам» адзначыўся хет-трыкам (выніковы лік 3:3). Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе дынамаўцаў, з лета стаў часцей выхадзіць на замену. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў мінскі клуб[5].
У студзені 2020 года папоўніў склад румынскай «Астры»[6]. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2020/21. У верасні 2021 года далучыўся да «Арджэша», а ў жніўні 2022 года перайшоў у казахстанскі «Туран».
У лютым 2023 года стаў іграком «Ацэлула».
Выступаў за моладзевую зборную Нігерыі.