Макраскапічныя водарасці ў выглядзе рыхлых ніткавата-кусцістых дзярнінак шчыльных падушка- і паўшарападобных калоній ці бясформенных скопішчаў цёмна-зялёных, цвёрдых навобмацак нітак (ціна); прымацаваны рызоідамі да субстрату ці свабодна плаваюць, утвараючы ціну. Ніткі галінастыя, з адным радам звычайна выцягнутых (даўжыня перавышае шырыню ў 20 разоў), шмат’ядравых клетак — сегментаў. Хларапласт сеткаваты ці ў выглядзе мноства дыскападобных пласцін і пірэноідаў.