Кларнет | |
---|---|
![]() | |
Класіфікацыя | • Язычковы інструмент з адзінарным кіем |
Дыяпазон |
![]() дыяпазон па напісанні |
Роднасныя інструменты | Габой, саксафон, шалюмо |
Музыканты | Спіс кларнетыстаў |
Кларнет (італ.: clarinetto, фр.: clarinette, ням.: Klarinette, англ.: clarinet або clarionet) — драўляны духавы музычны інструмент з адзінарным кіем. Быў вынайдзены каля 1700 года ў Нюрнбергу, у музыцы актыўна выкарыстоўваецца з другой паловы XVIII стагоддзя. Ужываецца ў самых разнастайных музычных жанрах і складах: у якасці сольнага инструмента, у камерных ансамблях, сімфанічным і духавым аркестрах, народнай музыцы, на эстрадзе і ў джазе. Кларнет валодае шырокім дыяпазонам, цёплым, мяккім тэмбрам і дае выканаўцу шырокія выразныя магчымасці.