Клаўдзіа Маркізіа

Футбол
Клаўдзіа Маркізіа
Агульная інфармацыя
Мянушка Маленькі прынц (il Piccolo Principe)
Нарадзіўся 19 студзеня 1986(1986-01-19)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Італіі Італія
Рост 180 см[5]
Вага 74 кг[5]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1993—2006 Італія Ювентус
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2018 Італія Ювентус 294 (33)
2007—2008   Італія Эмпалі 26 (0)
2018—2019 Расія Зеніт 9 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2003 Італія Італія (да 16) 7 (3)
2003—2004 Італія Італія (да 17) 7 (1)
2004—2005 Італія Італія (да 18) 4 (0)
2005—2006 Італія Італія (да 19) 1 (1)
2006 Італія Італія (да 20) 3 (0)
2007—2009 Італія Італія (да 21) 14 (0)
2008 Італія Італія (алімп.) 4 (1)
2009—2017 Італія Італія 55 (5)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Бронза Бразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 кастрычніка 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кла́ўдзіа Маркі́зіа (італ.: Claudio Marchisio; нар. 19 студзеня 1986, Турын, Італія) — былы італьянскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2009—2017). Выхаванец школы «Ювентуса», у якім правёў 25 гадоў сваёй футбольнай кар’еры.

У акадэміі Маркізіа доўгі час гуляў на пазіцыі другога нападніка, асацыюючы сябе са сваім кумірам Алесандра Дэль П’ера, але ва ўзросце 16 гадоў быў пераведзены ў паўабарону. У сезоне 2005/06 паводле рашэння Фабіа Капэла ён быў пераведзены ў галоўную каманду і трэніраваўся разам з асновай. У матчы супраць «Кальяры» ён трапіў у заяўку, але на поле гэтак і не выйшаў. Пазней у тым сезоне, ён вярнуўся ў прымаверу «Ювентуса», стаў яе капітанам і дапамог ёй выйграць чэмпіянат, упершыню за 12 гадоў.

Пасля відавочнага прагрэсу ў гульні ў сезоне 2008/09, Маркізіа сталі часцяком параўноўваць з легендай «Ювентуса» і зборнай Італіі мінулых гадоў, Марка Тардэлі. Спецыялісты адзначалі яго жорсткі стыль і добрае чытанне гульні. Маркізіа любіць гуляць на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, але ў стане гуляць на любой пазіцыі ў паўабароне.

У жніўні 2018 года, пасля 25 гадоў у клубе, пакінуў «Ювентус», разарваўшы кантракт па пагадненні бакоў[6].

У верасні 2018 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з санкт-пецярбургскім «Зенітам»[7]. З-за траўмы не выхадзіў на поле з лютага 2019 года. У ліпені 2019 года дамовіўся з «Зенітам» аб датэрміновым спыненні кантракта.

У кастрычніку 2019 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[8].

Нацыянальная зборная

[правіць | правіць зыходнік]

12 жніўня 2009 года Маркізіа дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Італіі ў матчы супраць зборнай Швейцарыі, які скончыўся нулявой нічыёй.

«Ювентус»:

«Зеніт»:

Італія:

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2008 года Маркізіа ажаніўся з сваёй даўняй сяброўкай Рабертай, а ў жніўні 2009 года ў іх нарадзіўся сын Давідэ, у сакавіку 2012 года — другі сын Леанарда. Паводле іроніі лёсу, яго жонка з дзяцінства была аматарам заклятых супернікаў «б’янканеры» — «Тарына», бо яе бацька ў свой час навучаўся ў акадэміі гэтага клуба.

Зноскі