Клён[3] (Acer), род лістападных дрэў і кустоў сямейства кляновых.
Дрэвы вышынёй да 30 м. Лісце пальчаталопасцевае, простае або перыстае, чараньковае. Кветкі жоўта-зялёныя ў шчытках або гронках. Плод — двухкрылка.
Род Клён (Acer) ахоплівае больш за 160 відаў[4].
На Беларусі ў дзікай прыроде 9 відаў[5], у тым ліку клён вастралісты або платанападобны (Acer platanoides). У садах і парках больш за 10 інтрадукаваных відаў. Найбольш пашыраны чарнаклён (Acer tataricum), явар (Acer pseudoplatanus), клён Гінала (Acer ginnala), клён ясенялісты (Acer negundo) і клён цукрысты (Acer saccharum).
Род падзяляюць на наступныя секцыі, некаторыя з якіх, у сваю чаргу разбіты на серыі:
- секцыя Acer
- серыя Acer
- серыя Monspessulana
- серыя Saccharodendron
- секцыя Ginnala
- секцыя Glabra
- серыя Arguta
- серыя Glabra
- секцыя Hyptiocarpa
|
- секцыя Indivisa
- секцыя Lithocarpa
- серыя Lithocarpa
- серыя Macrophylla
- секцыя Macrantha
- секцыя Negundo
- серыя Cissifolia
- серыя Negundo
|
- секцыя Palmata
- серыя Palmata
- серыя Penninervia
- серыя Sinensia
- секцыя Parviflora
- серыя Caudata
- серыя Distyla
- серыя Parviflora
|
- секцыя Pentaphylla
- серыя Pentaphylla
- серыя Trifida
- секцыя Platanoidea
- секцыя Pubescentia
- секцыя Rubra
- секцыя Trifoliata
- серыя Grisea
- серыя Mandshurica
|
|
- Некаторыя віды
Драўніна клёна мае высокія тэхнічныя якасці, клён выкарыстоўваецца як дэкаратыўнае дрэва, добры меданос.
Зноскі