Клітэмнестра | |
---|---|
стар.-грэч.: Κλυταιμνήστρα | |
| |
Міфалогія | старажытнагрэчаская міфалогія |
Пол | жанчына |
Бацька | Tyndareus[d] |
Маці | Леда[d] |
Браты і сёстры | Pollux[d], Кастар[d] і Алена Цудоўная |
Муж | Агамемнан і Tantalus[d] |
Дзеці | Арэст (міфалогія)[1][2], Іфігенія[3][1], Хрысафеміда[1], Электра[1], Эрыгона, дачка Эгісфа, Iphianassa[d][1], Laodice[d][1], Helena[d] і Aletes[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клітэмнестра (стар.-грэч.: Κλυταιμνήστρα, сустракаецца напісанне Клітэместра) — дачка Леды і Тындарэя, жонка Агамемнана, маці Арэста і Іфігеніі. Згадваецца ў «Іліядзе» (I 113) і «Адысеі».
У старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка спартанскага цара Тындарэя і Леды (па версіі, другая), сястра Алены і Дыяскураў. Па адной з версій, першапачаткова была жонкай Тантала. Выдадзена замуж за мікенскай цара Агамемнана, які ўзначаліў грэчаскае войска ў паходзе на Трою.
У адсутнасць мужа Клітэмнестра здрадзіла яму з яго стрыечным братам Эгісфам, падахвочаная Наўпліем, і па вяртанні Агамемнана забіла яго і яго палюбоўніцу Касандру.
Пасля Клітэмнестра разам з Эгісфам была забітая уласным сынам Арэстам, які адпомсціў ёй за гібель бацькі. У ноч перад смерцю ёй прыснілася, што да яе паўзе змей і кусае ў цемя. Паводле Эсхіла, ёй снілася, што яна нарадзіла змея, які ўкусіў яе за грудзі. Па іншай версіі, ёй прыснілася, што царскі посах Агамемнана прарос і ператварыўся ў дрэва.
Пахаваная ў баку ад гарадской сцяны Мікен.