Кокс-Базар

Горад
Кокс-Базар
бенг.: কক্সবাজার
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
23,4 км²
Вышыня цэнтра
3 ± 1 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
223522 чалавекі (2011)
Канфесійны склад
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Кокс-Базар на карце Бангладэш
Кокс-Базар (Бангладэш)
Кокс-Базар
Кокс-Базар (Бангладэш)
Кокс-Базар

Кокс-Базар (бенг.: কক্সবাজার) — горад на паўднёвым усходзе Бангладэш, цэнтр муніцыпалітэту і аднайменнай акругі. Насельніцтва (2011 г.) — 223 522 чал.

Кокс-Базар атрымаў сваю назву ў гонар брытанскага каланіяльнага адміністратара і выдатнага шахматыста Хірама Кокса, які ў XVIII ст. арганізоўваў дапамогу ўцекачам з тэрыторыі сучаснай М'янмы. Сам горад быў заснаваны на месцы яго дзейнасці ў 1869 г. У 1874 г. стаў адміністрацыйным цэнтрам акругі.

У 2012 г. у горадзе адбываліся сутычкі паміж мусульманамі і будыстамі.

Эканоміка і інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Кокс-Базар з'яўляецца галоўным турыстычным цэнтрам Бангладэш. Ён славіцца самым доўгім у краіне пляжам, ляснымі і горнымі тэрыторыямі па суседству. Дадатковыя галіны эканомікі: рыбалоўства, здабыча солі, абслугоўванне ВМФ Бангладэш. У горадзе працуюць некалькі каледжаў з універітэцкім узроўнем адукацыі, марскі порт і аэрапорт.

Асаблівасці культуры

[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе і акрузе пражывае значная частка будысцкай абшчыны Бангладэш.