Кокі Хірота (14 лютага1878 — 23 снежня1948) — японскі дыпламат, палітык, 32-і прэм'ер-міністр Японіі. Нарадзіўся ў горадзе Фукуока, прэфектура Фукуока. Двойчы прызначаўся міністрам замежных спраў. З 9 сакавіка 1936 г. па 2 лютага 1937 года займаў пасаду прэм'ер-міністра Японіі. Пасля капітуляцыі Японіі арыштаваны і прысуджаны да смяротнага пакарання Міжнародным ваенным трыбуналам па Далёкім Усходзе. 23 снежня 1948 г. павешаны ў турме Сугама.
Зноскі
↑Koki Hirota // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.