Гістарычная дзяржава | |
Кордаўскі халіфат | |
---|---|
خلافة قرطبة | |
![]() Кордаўскі халіфат у момант свайго найбольшага пашырэння (каля 1000 года) |
|
929 — 1031
|
|
Сталіца | Кордава |
Мова(ы) | Арабская, Масарабская |
Плошча | 600,000 км² (1000 год) |
Халіф Кордавы | |
• 929—961 | Абд ар-Рахман III |
Гісторыя | |
• 756 | Заснаванне эмірата |
• 929 | Пераўтварэнне ў халіфат |
• 1031 | Распад на некалькі незалежных эміратаў — Тайфа |
![]() |
Ко́рдаўскі халіфат (да 929 года — эмірат) — сярэднявечная ісламская дзяржава на тэрыторыі сучасных Іспаніі і Партугаліі (929—1031). Заснавана нашчадкам Амеядаў Абд ар-Рахманам I, які ў 756 годзе прыняў тытул эміра. У 929 годзе Абд ар-Рахман III (ан-Насір лідзінілах Абу Мутарыф Абд ар-Рахман ібн Мухамад ібн Абдалах) прыняў тытул халіфа. Сталіцай халіфата была Кордава. Пасля 1031 года халіфат раскалоўся на шэраг эміратаў, значным з якіх быў Гранадскі эмірат, дзе мусульманскае валадарства доўжылася аж да 1492 года.
Пасля смерці эміра Абдалаха ў Кордаве, яго пераемнікам стаў двадцацітрохгадовы ўнук Абдулаха Абд ар-Рахман III. Новы эмір атрымлівае краіну, якая раздзіраецца шматлікімі ўнутранымі канфліктамі. А тым часам у Кордаве выйшлі з падпарадкавання Сарагоса, Таледа, Бадахос, а таксама амаль увесь усход і большая частка паўднёвага раёна эмірата. Знешнасцю Абд ар-Рахман III вельмі адрозніваўся ад арабаў — у яго сінія вочы, светлая скура і бялявыя рудаватыя валасы, якія ён фарбуе ў чорны колер, каб не бянтэжыць падданых. Эмір Абд ар-Рахман арганізоўвае вялікую армію для заваявання Істыдзіі і Салабрэкі, хоць і не атакуе Бабастра, ізноў заняты хрысціянамі.
нар.891, (912—961), у 929 прыняў тытул халіфа