Джон Крысціян Уотсан (англ.: John Christian Watson, 9 красавіка1867 — 18 лістапада1941), больш вядомы як Крыс Уотсан — аўстралійскі палітычны дзеяч, трэці прэм'ер-міністр Аўстраліі. Ён стаў першым прэм’ер-міністрам ад лейбарысцкай партыі не толькі ў сваёй краіне, але і ва ўсім свеце. Быў абраны ў парламент на першых федэральных выбарах у траўні 1901. Па выніках закрытай нарады партыя лейбарыстаў вырашыла вылучыць кандыдатуру Уотсана на пасаду парламентарнага лідара 8 сакавіка 1901, як раз да часу першага пасяджэння парламента. Яго тэрмін у якасці прэм’ер-міністра быў досыць кароткім, усяго 4 месяцы з красавіка па жнівень 1904 года, але яго партыя змагла захаваць баланс сіл, падтрымаўшы законапраект партыі пратэкцыяністаў у абмен на паслабленні неабходныя для ўмацавання палітычнай платформы лейбарыстаў.