Крыста Вольф | |
---|---|
Christa Wolf | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Крыста Іленфельд |
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1929[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 снежня 2011[4][2][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Муж | Gerhard Wolf[d] |
Дзеці | Annette Simon[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік |
Гады творчасці | 1961—2010 |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Жанр | проза |
Мова твораў | нямецкая |
Дэбют | "Маскоўская навэла" (1961) |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі |
прэмія Георга Бюхнера[d] (1980) Geschwister-Scholl-Preis[d] (1987) Прэмія памяці Шылера[d] (1983) прэмія Генрыха Мана[d] (1963) Nelly Sachs Prize[d] (1999) прэмія Франца Набля[d] (1983) Аўстрыйская дзяржаўная прэмія па еўрапейскай літаратуры[d] (1984) Thomas Mann Prize[d] (2010) Q105870591? (1987) |
Узнагароды | |
![]() | |
![]() |
Крыста Вольф (ням.: Christa Wolf; дзявочае прозвішча Іленфельд (ням. Ihlenfeld); 18 сакавіка 1929, Ландсберг-на-Варце — 1 снежня 2011, Берлін) — нямецкая пісьменніца.
Крыста Вольф нарадзілася ў сям’і камерсанта Ота Іленфельда ў Ландсберг-на-Варце, дзе да пачатку Другой сусветнай вайны хадзіла ў школу. Пасля перасялення сям’я Іленфельдаў у 1945 годзе апынулася ў Мекленбургу. Крыста працавала машыністкай у бургамістра вёскі Гамелін паблізу Шверына. У 1949 годзе яна скончыла школу ў Бад-Франкенхаўзен і ў тым жа годзе ўступіла ў САПГ. Крыста Вольф была членам САПГ да чэрвеня 1989 года. З 1949 па 1953 гады Крыста Вольф вывучала германістыку ў Іене і Лейпцыгу. У 1951 годзе яна выйшла замуж за пісьменніка Герхарда Вольфа. Годам пазней нарадзілася іх першая дачка Анэт.
Хрыста Вольф працавала навуковым супрацоўнікам Нямецкага саюза пісьменнікаў і рэдактарам у розных выдавецтвах і часопісах. З 1955 па 1977 гады яна была членам праўлення Саюза пісьменнікаў ГДР. Праз чатыры гады пасля нараджэння першага дзіцяці на свет з’явілася дачка Катрын. З 1974 Крыста Вольф была членам Акадэміі мастацтваў ГДР. Яшчэ ў 1972 годзе яна пабывала ў Парыжы і ў 1984 годзе была выбрана членам Еўрапейскай акадэміі навук і мастацтваў у Парыжы. Праз два гады яна ўступіла ў Вольную акадэмію мастацтваў Гамбурга. У 1976 годзе, падпісаўшы «адкрыты ліст супраць пазбаўлення грамадзянства Вольфа Бірмана», яна была выключана з Саюза пісьменнікаў ГДР. Крыста Вольф шмат падарожнічала, у тым ліку па Швецыі, Фінляндыі, Францыі і ЗША, дзе атрымала ступень ганаровага доктара Універсітэта штата Агая. Яна лічыцца адной з самых вядомых сучасных пісьменніц Германіі. Творы Крысты Вольф перакладзены на многія мовы свету.
У пачатку 1990-х гадоў стала вядома аб супрацоўніцтве Крысты Вольф у 1959—1962 гадах з Міністэрствам дзяржаўнай бяспекі ГДР у якасці пазаштатнага супрацоўніка. У гэты час яна зрабіла тры справаздачы пра свае сустрэчы, у якіх аднак давалася выключна станоўчая ацэнка ўказаных асоб.