Крыста Мак-Оліф | |
---|---|
Christa McAuliffe | |
![]() 26.9.1985 | |
Краіна: |
![]() |
Імя пры нараджэнні: | Шэран Крыста Корыган |
Спецыяльнасць: | астранаўт, настаўніца |
Экспедыцыі: | STS-51-L |
Дата нараджэння: | 2 верасня 1948[1][2][…] |
Месца нараджэння: |
|
Дата смерці: | 28 студзеня 1986[1][2][…] (37 гадоў) |
Месца смерці: | |
Узнагароды: | |
![]() |
Шэран Крыста Корыган Мак-Оліф (англ.: Sharon Christa McAuliffe; 2 верасня 1948, Бостан, штат Масачусетс, ЗША — 28 студзеня 1986, мыс Канаверал, штат Фларыда) — амерыканская жанчына-астранаўт і настаўніца. Была ў складзе экіпажа з 7 астранаўтаў шатла «Чэленджэр», загінула пры яго старце 28 студзеня 1986.
У 1970 годзе Крысці скончыла Флэмінгемскі дзяржаўны каледж ў Бостане і атрымала ступень бакалаўра мастацтваў (гісторыя). У 1978 годзе яна скончыла Bowie State University ў Мэрылендзе і атрымала ступень магістра мастацтваў (арганізацыя навучальнага працэсу).
З 1970 па 1978 гады працавала настаўнікам гісторыі і англійскай мовы ў сярэдніх школах у гарадах Морнінгсайд, а пазней Лэнхэм штата Мэрыленд. Пасля атрымання ступені магістра з 1978 працавала настаўнікам гісторыі, англійскай мовы і біялогіі ў сярэдніх школах г. Канкорд ў штаце Нью-Гэмпшыр. Была замужам за Стывенам Мак-Оліфам. У іх было двое дзяцей: Скот і Кэралін.