Крысцін | |
---|---|
фр.: Christine | |
Жанр | драматычны фільм, рамантычны фільм і меладрама[d] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 100 хв. |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 1958 |
IMDb | ID 0051477 |
«Крысцін» (фр.: Christine) — франка-італьянскі меладраматычны фільм рэжысёра П'ера Гаспара-Юі, экранізацыя п'есы Артура Шніцлера «Гульня ў каханне». Здымкі фільма праходзілі пад Парыжам. Прэм'ера фільма адбылася 19 снежня 1958 года.
Галоўныя ролі ў фільме выканалі Ромі Шнайдэр і Ален Дэлон. Менавіта на здымках гэтага фільма ў іх пачаўся раман. Фільм з'яўляецца рымейкам фільма 1933 года рэжысёра Макса Офюльса «Гульня ў каханне», у якім ролю галоўнай гераіні выканала Магда Шнайдэр, маці Ромі Шнайдэр.
Дзеянне фільма адбываецца ў Вене ў 1906 годзе. Малады лейтэнант Франц Лабхайнер (Ален Дэлон) мае любоўную сувязь з замужняй дамай, баранэсай фон Эгерсдорф, але вырашае расстацца з ёй пасля знаёмства з маладой і прыгожай Крысцінай (Ромі Шнайдэр), дачкой музыканта. Барон даведаецца пра нявернасці жонкі і выклікае Франца на дуэль. Аднак Франц ужо не ўяўляе пагрозы для барона, паколькі горача закаханы ў Крысціну. Складваецца любоўны квадрат...