Крысціян Арчыбальд Гертэр | ||||
---|---|---|---|---|
англ.: Christian Herter фр.: Christian Herter | ||||
![]() | ||||
| ||||
|
||||
Прэзідэнт | Дуайт Эйзенхаўэр | |||
|
||||
Нараджэнне |
28 сакавіка 1895[1][2][…] |
|||
Смерць |
30 снежня 1966[1][2][…] (71 год) |
|||
Месца пахавання | ||||
Бацька | Albert Herter[d] | |||
Жонка | Mary Caroline Pratt[d] | |||
Дзеці | Christian A. Herter, Jr.[d] | |||
Партыя | ||||
Член у | ||||
Адукацыя |
|
|||
Дзейнасць | выдавецкая справа[4] | |||
Месца працы | ||||
Аўтограф |
![]() |
|||
![]() |
Крысціян Арчыбальд Гертэр (англ.: Christian Archibald Herter, 28 сакавіка 1895, Парыж — 30 снежня 1966) — дзяржаўны сакратар ЗША (1959—1961), губернатар штата Масачусэтс (1953—1957).
Нарадзіўся ў Парыжы ў сям’і амерыканскіх мастакоў Альберта Гертэра і Адэль Макджинни. Пасля вяртання сям’і ў Нью-Ёрк вучыўся ў Browning School. У 1915 годзе скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. У 1917 годзе ажаніўся з Мэры Каралінай Прат, дачкой Фрэдэрыка Прата і ўнучкай нафтавага магната Чарльза Прата.
На дыпламатычнай службе знаходзіўся з 1916 — аташэ амбасады ЗША ў Германіі. У 1917—1918 — спецыяльны памочнік дзяржсакратара ЗША; у 1918—1919 — член дэлегацыі ЗША для вядзення перамоваў пра свет, у 1919 — удзельнічаў у рабоце Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—1920; у 1919—1924 — памочнік міністра гандлю; у 1920—1921 — выканаўчы сакратар Савета па аказанні дапамогі краінам Еўропы; ў 1922 уваходзіў у склад місіі Гувера ў СССР.
У 1924—1936 займаўся выдавецкай і выкладчыцкай дзейнасцю.
У 1931—1943 — член (у 1939—1943 — спікер) заканадаўчага сходу. У 1943-53 — член Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ад штата Масачусэтс, прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы і рэалізацыі Плана Маршала. У 1953—1957 — губернатар штата Масачусэтс.
У 1957—1959 — намеснік дзяржсакратара, а ў 1959—1961 — Дзяржаўны сакратар ЗША. У 1961—1962 — старшыня Атлантычнай рады ЗША; у 1962—1966 — спецыяльны прадстаўнік ЗША на гандлёвых перамовах у рамках Генеральнага пагаднення аб тарыфах і гандлі.