Крысціян дэ Шалонж | |
---|---|
фр.: Christian de Chalonge | |
Дата нараджэння | 21 студзеня 1937[1][2][…] (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, тэлерэжысёр, рэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0150057 |
Крысціян дэ Шалонж (фр.: Christian de Chalonge; нар. 21 студзеня 1937[1][2][…], Дуэ[3]) — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Лаўрэат прэміі «Сезар» 1979 года за найлепшую рэжысёрскую працу і фільм за кінакарціну «Чужыя грошы».
Крысціян дэ Шалонж нарадзіўся 21 студзеня 1937 у горадзе Дуэ (дэпартамент Нор у Францыі). Атрымаўшы адукацыю ў Вышэйшай школе кінематаграфічных даследаванняў (IDHEC, зараз La Fémis), працаваў асістэнтам у такіх рэжысёраў, як Анры-Жорж Клюза, Ален Жэссюа, Жорж Франжу і Тоні Рычардсан.
Як рэжысёр Крысціян дэ Шалонж дэбютаваў у 1967 годзе фільмам «O Salto», пастаўленым па ўласным сцэнарыі. Гэтая праца атрымала прыз Міжнароднай Каталіцкай арганізацыі ў галіне кіно (OCIC) на Венецыянскім кінафестывалі, а ў 1968 годзе — прыз Жана Віго.
Паспяховай пастаноўкай стаў фільм 1978 года «Чужыя грошы» з Жанам-Луі Трэнціньянам і Катрын Дэнёў у галоўных ролях. Стужка была вылучана ў пяці катэгорыях на ўручэнні прэміі «Сезар», заваяваўшы дзве з іх: за найлепшы фільм і найлепшую рэжысёрскую працу. Гэты ж фільм у 1978 годзе атрымаў прыз Луі Дэлюка.
У 1981 годзе Крысціян дэ Шалонж паставіў фільм «Мальвіль» паводле аднайменнага рамана французскага пісьменніка Рабера Мерля. Праект, у якім прынялі ўдзел Мішэль Серо, Жак Дзютронк, Жак Вільрэ і Жан-Луі Трэнціньян быў намінаваны на «Сезара» ў чатырох катэгорыях, у адной з якіх (за найлепшыя дэкарацыі) быў удастоены ўзнагароды.
З пачатку 2000-х гадоў дэ Шалонж аддае перавагу працы на тэлебачанні, паставіўшы, у прыватнасці, некалькі эпізодаў серыяла пра камісара Мегрэ і экранізаваўшы творы Мальера «Скупы», «Уяўны хворы» і «Мешчанін у дваранстве».