Ксаўе Далан | |
---|---|
Xavier Dolan | |
Імя пры нараджэнні | Ксаўе Далан-Тадрос |
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1989[1][2] (35 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Канада |
Бацька | Manuel Tadros[d] |
Прафесія | |
Кар’ера | 1994 — цяперашні час |
Узнагароды | |
IMDb | 0230859 |
xavier-dolan.com (фр.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ксаўе́ Дала́н (поўнае імя Ксаўе Далан-Тадрос, фр.: Xavier Dolan-Tadros) — канадскі акцёр, рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст.
Нарадзіўся 20 сакавіка 1989 года ў Манрэалі правінцыі Квебек, Канада. Дэбютаваў у вельмі юным узросце, здымаючыся ў рэкламных роліках для аптэчнай кампаніі. Затым здымаўся ў фільмах і серыялах, у якасці дзіцячага акцёра. У 2006 годзе зняўся ў кароткаметражцы «Люстраное лета» рэжысёра Эцьена Дэсрасьерс, якая выйграла «Берлінале», у 2007 годзе ў «Пакутніцах» Паскаля Лаж’е.
Рэжысёрскі дэбют — фільм «Я забіў сваю маму», які сам Далан апісвае як напаўаўтабіяграфічны, не хаваючы таго факту, што ён гей[4]. Фільм выйграў тры намінацыі ў праграме «Двухтыднёвік рэжысёраў» Канскага кінафестывалю ў 2009 годзе[5], а таксама быў намінаваны Канадай на Оскар.
У 2009 годзе Далан здымае фільм «Уяўнае каханне», які выйграў «Prix Regard Jeune» праграмы «Асобы погляд» Канскага кінафестывалю і ўзнагароду Сіднейскага кінафестывалю.
Трэці фільм Далана «Laurence Anyways» будзе пра транссексуалаў[6]. Сцэнарый ужо напісаны[7], здымкі пачнуцца ўлетку 2011 года.[8] Прэм’ера назначана на 2012 год.
У 2009 годзе ўдзельнічаў у дубляванні мультсерыяла «Паўднёвы Парк» на французскую мову — Далан агучыў Стэна[9].
У пазаконкурснай праграме ігравога кіно Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у 2014 годзе была прадстаўлена рэтраспектыва Ксаўе Далана «Уяўнае каханне», у рамках якой былі паказаны стужкі «Я забіў сваю маму» (2009), «І ўсё ж Ларанс» (2012), «Том на ферме» (2013)[10].