Ксенія Уладзіміраўна Мілеўская

Тэніс
Ксенія Мілеўская
Нарадзілася 9 жніўня 1990(1990-08-09) (34 гады)
Мінск, СССР
Грамадзянства Беларусь
Рэзідэнцыя Мінск, Беларусь
Рост 172 см
Вага 58 кг
Прафесійная кар’ера 2005–2012
Вядучая рука правая (двухручны бэкхэнд)
Прызавыя грошы $72,479
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 121–90
Тытулы 6 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 227 (6 красавіка 2009)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 132–66
Тытулы 10 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 148 (14 верасня 2009)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Завяршыла выступы

Ксенія Уладзіміраўна Мілеўская (нар. 9 жніўня 1990, Мінск) — беларуская тэнісістка. Малодшая сястра футбаліста кіеўскага «Дынама» Арцёма Мілеўскага.

9 чэрвеня 2007 Ксенія ў пары з польскай тэнісісткай Уршулай Радваньскай выйграла адкрыты чэмпіянат Францыі сярод дзяўчат. У фінальнай гульні польска-беларускі дуэт абыграў у двух сэтах (6-1, 6-4) румынку Сарану Кырсцю і амерыканку Алексу Глэтч. Праз два месяцы, 8 верасня, Мілеўская і Радваньска выйгралі Адкрыты чэмпіянат ЗША сярод дзяўчат. На гэты раз у фінале ў двух сэтах з лікам (6-1, 6-2) былі абыграны грузінская тэнісістка Вольга Калашнікава і расіянка Ксенія Лыкіна.

Зноскі