Ксіларыя паліморфная (Xylaria polymorpha) — неядомы від грыбоў сямейства Xylariaceae, які расце на гнілых дрэвах або пнях лісцевых дрэў, часцей за ўсё на буку (Fagus) або дубе (Quercus). Сапрафіт. Від можна сустрэць у лясах круглы год, ён вельмі распаўсюджаны. Расце групамі.
Відавы эпітэт polymorpha азначае «шмат формаў». Як вынікае з назвы, ён мае вельмі зменлівы вонкавы выгляд, але часта характэрна пашыранае, грушападобнае пладовае цела (строма), колерам падобным да гарэлай драўніны.
Часта гэты грыб сустракаецца з мноствам асобных «пальчыкаў», але часам асобныя часткі могуць злучацца разам. З-за характэрнага выгляду ў многіх назвах называецца пальцамі мерцвяка ці д’ябла.
Пладовае цела грыба памерам 3—8x1—4, няправільнай формы, больш за ўсё нагадвае булаву. Верхавіны могуць быць завостранымі. Афарбоўка ад цёмна-шэрай да чорнай. Маладыя асобнікі больш светлыя, могуць быць блакітнаватага колеру. Паверхня пладовага цела шурпатая. Мякаць белага колеру і вельмі цвёрдая з бачнымі паражнінамі ў перцыіуме, размешчаным крыху ніжэй лупіны. Перытэцыі ўтрымліваюць пласт аскаў і аскаспоры. Аскі падаўжаюцца ў астыёлу, якая выкідвае споры ў навакольнае асяроддзе. Распаўсюджанне спор з’яўляецца доўгатэрміновым працэсам, які часам займае некалькі месяцаў, каб завяршыць свой жыццёвы цыкл, што не з’яўляецца звычайнай рысай сярод грыбоў, звычайна гэта значна больш хуткі працэс.