Кубінская інтэрвенцыя ў Анголу | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Анголе | |||
![]() Куба, Ангола і ПАР на карце. | |||
Дата | з 1975 па 1991 | ||
Месца | Ангола | ||
Прычына | падтрымка Кубай палітыкі МПЛА | ||
Вынік | перамога МПЛА | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Кубінская інтэрвенцыя ў Анголу альбо аперацыя «Карлота» (ісп.: Operación Carlota) — ваеннае ўмяшанне Узброеных Сіл Кубы ў грамадзянскую вайну ў Анголе ў лістападзе 1975 года.
У лістападзе 1975 года, напярэдадні абвяшчэння незалежнасці Анголы, Куба зрабіла буйнамаштабную ваенную інтэрвенцыю для падтрымкі пракамуністычнай фракцыі МПЛА супраць ФНЛА і УНІТА, якіх падтрымлівалі Злучаныя Штаты Амерыкі, ПАР і Рэспубліка Заір[1][2]. Да канца 1975 года Куба накіравала ў Анголу 25000 салдат[3]. Пасля вываду войск Заіра кубінскія ўзброеныя сілы засталіся ў Анголе і працягнулі ваяваць супраць УНІТА і падтрымліваючай іх зброяй, інструктарамі і войскамі ПАР. 27 мая 1977 года кубінцы адыгралі вырашальную ролю ў падаўленні бунту «фракцыянераў».
У 1988 годзе кубінскія войскі зноў умяшаліся ў канфлікт, каб прадухіліць паражэнне ўрадавых войск ФАПЛА ў бітве супраць УНІТА, што прывяло да бітвы пры Куіта-Кванавале і адкрыцця другога фронту. Такі паварот падзей стаў галоўным штуршком да падпісання Нью-Ёркскіх пагадненняў, згодна з якімі кубінскія і паўднёваафрыканскія войскі былі выведзены з Анголы, а Намібіі прадастаўлена незалежнасць. Фактычна МПЛА выйграла вайну, пазбавіўшы прамой дапамогі сілы УНІТА. У 1991 годзе кубінскі воінскі кантынгент канчаткова пакінуў Анголу, аднак млявапраяўная грамадзянская вайна ў краіне супраць рэшткаў унітаўцаў скончылася толькі ў 2002 годзе (баі ў анклаве Кабінда ідуць па цяперашні час)[4][5][6][7].