Мангола-татарская няволя | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Дата | 8 верасня 1380 | ||
Месца | Кулікова поле (Тульская вобласць) | ||
Вынік | Перамога масквічоў і іх саюзнікаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Кулікоўская бітва[6] (Мамаева ці Данское пабоішча) — бітва войск княстваў паўночна-усходняй Русі супраць ардынцаў 8 верасня 1380 года (лета 6888 ад стварэння свету) на Куліковым полі паміж Донам, Непрадвай і Красівай Мечай, цяпер на тэрыторыі Кімаўскага і Куркінскага раёнаў Тульскай вобласці, на плошчы каля 10 км².
У пачатку 1360-х гадоў татарскі цемнік палавецкага паходжання Мамай, захапіў уладу ў Залатой Ардзе. Па законах толькі чынгісід (нашчадак Чынгісхана) мог насіць тытул хана, таму Мамай абвясціў ханам свайго стаўленніка Абдулу. Большасць татарскай знаці і васалаў Залатой Арды не прызнала яго, і фактычна пад уладай Мамая заставалася толькі заходняя частка Залатой Арды.
У 1377 Тахтамыш, пры падтрымцы Цімура распачаў заваяванне Залатой Арды. У гэтых умовах Маскоўскія князі выступілі на баку Чынгісідаў Тахтамыша, і не прызналі ўлады Мамая.
Дадзеныя па колькасці войскаў, якія ўдзельнічалі ў бітве, вельмі разыходзяцца.
Рускі гісторык Сяргей Салаўёў у сваёй працы «Гісторыя Расіі са старажытных часоў» (1851—1879) указвае наступную колькасць маскоўскіх войскаў: 400 тысяч, хоць і адзначае пры гэтым, што «гісторык і не мае абавязку прымаць літаральна апошнія паказанні»[7].
Вялікая Савецкая Энцыклапедыя вызначае колькасць войскаў Мамая да 100—150 тыс. чалавек і да 100—150 тыс. чалавек на баку маскоўскага княства[8].
Савецкі ваенны гісторык Яўген Разін ацаніў агульную колькасць насельніцтва Маскоўскага княства ў канцы XIV-га стагоддзя ў 250—300 тыс. жыхароў, лічыў 10 % мабілізацыйнае напружанне і, адпаведна, колькасць войска ў 25-30 тысяч воінаў ад Маскоўскага княства і 25-30 тыс. ад саюзнікаў (разам 50-60 тыс.) малаверагоднай[9].
Савецкі археолаг Анатоль Кірпічнікаў у працы «Кулікоўская бітва» шляхам даследавання аналагічных па маштабам бітваў Сярэднявечча вызначыў, што ў сярэднім на кожныя 500 метраў фронту магло прыпадаць не больш за 3-5 тыс. воінаў з кожнага боку[10].
Метадамі палеагеаграфіі ўстаноўлена, што памер свабоднай ад лесу часткі Кулікоўскага поля складаў каля 2 км². — да 1-га км. у шырыню, да 2-х у даўжыню. Для параўнання — плошча поля Грунвальдскай бітвы складала каля 4 км², і на ім размясцілася 66 тысячнае войска: 27 тысяч Тэўтонскага ордэна — у дзве лініі фронтам у 2.5 км і 39 тысяч аб’яднанага польска-літоўска-рускага — у тры лініі фронтам у 2—2,5 км.
Пасля паражэння, Мамай, разам з рэшткамі войска, адышоў на землі Крымскага ханства і Вялікага Княства Літоўскага. Яго сын, нашчадак Чынгісхана па маці, прыняў падданства вялікага князя літоўскага, праваслаўную веру і тытул князя Глінскага разам з горадам-крэпасцю Глінск у сучаснай Палтаўскай вобласці. Сярод яго нашчадкаў сустракаем Івана Грознага (таксама быў нашчадкам Дзмітрыя Данскога), а таксама першых казачых атаманаў Запарожскай Сечы.