Куру | |
---|---|
МКХ-10 | A81.8 |
МКБ-10-КМ | A81.81 і A81.8 |
МКХ-9 | 046.0 |
МКБ-9-КМ | 046.0[1][2] |
OMIM | 245300 |
DiseasesDB | 31861 |
MedlinePlus | 001379 |
eMedicine | med/1248 |
MeSH | D007729 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ку́ру — хвароба, якая сустракаецца амаль выключна ў высакагорных раёнах Новай Гвінеі ў абарыгенаў племені фарэ, упершыню знойдзена ў пачатку XX стагоддзя.
Хвароба была падрабязна апісана ў 1957 годзе аўстралійскім урачом Зігасам і амерыканцам славака-венгерскага паходжання Карлтанам Гайдузекам.
Слова «куру» на мове племені фарэ мае два значэнні - «дрыжыкі» і «сурокі»[3]. Члены племені фарэ верылі, што хвароба з'яўляецца вынікам суроку чужым шаманам.
Хвароба таксама вядома сярод племені фарэ як "смяючаяся смерць" з-за паталагічных выбухаў смеху людзей, якія пакутуюць на гэту хваробу.
Хвароба распаўсюджвалася праз рытуальны канібалізм[4]. З выкараненнем канібалізму куру практычна знікла. Аднак, усё яшчэ з'яўляюцца асобныя выпадкі, таму што інкубацыйны перыяд можа доўжыцца больш за 30 гадоў.
Куру - найбольш тыповы прыклад трансмісіўных прыёнавых захворванняў чалавека - губкападобных энцэфалапатый[5]. Менавіта пры вывучэнні куру сфармавалася канцэпцыя трансмісіўных спангіяформных энцэфалапатый чалавека.
За адкрыццё інфекцыйнага характару хваробы куру Карлтан Гайдузек быў уганараваны ў 1976 годзе Нобелеўскай прэміяй па фізіялогіі і медыцыне. Грошы прэміі ён ахвяраваў племю фарэ.
Прыёнавую тэорыю развіцця губчатай энцэфалапатыі распрацаваў іншы амерыканскі вучоны Стэнлі Прузінер (англ.: Stanley Prusiner), за што таксама быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй па фізіялогіі і медыцыне ў 1997 годзе.
У 2009 годзе амерыканскія вучоныя зрабілі нечаканае адкрыццё: некаторыя члены племені фарэ маюць прыроджаны імунітэт да куру дзякуючы новаму палімарфізму гена PRNP, які з'явіўся ў іх у параўнальна нядаўнім часе[6]. Вынікі сваіх даследаванняў яны апублікавалі ў «Новаанглійскім медыцынскім часопісе» (англ.: «The New England Journal of Medicine »)[7].
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)