Кэмпо

Кэмпо (яп.: 拳法) — агульная назва ўсіх баявых мастацтваў[крыніца?]. Ужываецца сярод спецыялістаў як агульная назва ўсіх відаў баявых мастацтваў і адзінаборстваў, нягледзячы на нацыянальную прыналежнасць. Гэтае паняцце з’явілася ў выніку японскага прачытання кітайскіх іерогліфаў цюань-фа («метад, права кулака»). Паняцце можа ахапіць як усходнія баявыя мастацтвы, так і адзінаборствы ўсіх відаў, ад спартыўных да прыкладных і ваенных. Кэмпо — гэта не толькі барацьба голымі рукамі, але і з рознымі прыстасаваннямі.

Кэмпо можно падзяліць на адзінаборствы і баявыя мастацтвы. У адзінаборствах у паядынак-барацьбу ўступаюць двое, адзін на адзін. У баявых мастацтвах колькасць нападаючых можа быць любой. Акрамя таго, адзінаборствы бываюць толькі гульнёвага і баявога напрамку, а баявыя мастацтвы могуць мець яшчэ і духоўную структуру, і форму мастацтва ў прамым сэнсе.

У кэмпо вызначаюць плыні, стылі і школы.

Некаторыя лічаць, што кэмпо — гэта асобны від баявога мастацтва. Прыклады: Кэмпо-кай en: Kenpo kai, en: Kenpō, en: Kokusai kempo, en: Kosho Shorei Ryu Kempo, Mushindo Kempo, en: Tracy Kenpo, en: Universal Kempo.

Плынь кэмпо — частка кэмпо, група яго відаў, якую выдзяляюць традыцыйна, паводле яе агульнай скіраванасці.

  • Прыкладная плынь звязаная з канкрэтнымі баявымі дзеяннямі. Найперш, гэта ўсе вайсковыя віды кэмпо, а таксама амаль усе старадаўнія віды кэмпо, якія, відаць, не маглі б іначай дажыць да нашага часу. З японскіх відаў у кэмпо, будзюцу, такімі з’яўляюцца віды з канцоўкай назвы «дзюцу» (мастацтва, тэхніка): дзюдзюцу, кэндзюцу, ніндзюцу. З неяпонскіх відаў гэта баявое самба.
  • Гульнёвая плынь — чыста спартыўныя, спаборніцкія віды кэмпо, якімі займаюцца дзеля атрымання медалёў, ганаровых званняў і дасягнення рэкордаў. Сюды ўваходзяць усе алімпійскія віды: бокс, барацьба, самба, тэквандо. З нацыянальных відаў да гульнёвых адносіцца, напрыклад, японскае сумо. Кітайскае ушу ў гульнёвым варыянце робіцца гімнастыкай ушу.
  • Традыцыйная плынь — поўныя сістэмы баявых мастацтваў. У традыцыйным варыянце практычна заўсёды прысутнічае пачатковы прыкладны аспект; спартыўны аспект найчасцей адмаўляецца, але ўключаецца аздараўляльны аспект, калі гэта адпавядае пачатковай традыцыі таго ці іншага кэмпо. Так, традыцыйныя стылі ушу атрымалі асобную назву цзін’у. У каратэдо сётокан-рю традыцыйнай плыні трымаецца сётокай майстра Сігэру Эгамі, які адмаўляе спартыўную скіраванасць каратэ, следуючы запаветам стваральніка стылю сётокан Фунакосі Гіціна. Найважнейшым аспектам традыцыйнай плыні з’яўляецца баявое мастацтва.
  • Эзатэрычны напрамак кэмпо досыць мала распаўсюджаны. Тут мэтамі баявога мастацтва становяцца не баявыя або спартыўныя аспекты. Хутчэй гэты кірунак бліжэй да аздараўленчага, толькі на ўзроўні традыцыі і эзатэрыкі. Найважнейшымі становяцца праца з энергіямі, астральныя аспекты (астральнае каратэ). Так, даволі масавае тайцзыцюань, часцей многімі ўспрымаемае як чыста аздараўленчае кэмпо, на самой справе з’яўляецца цалкам эзатэрычным, дзе практыкай правяраюцца даоскія прынцыпы інь-ян. У гэтым варыянце яго нават называюць тайцзы-цыгун. З стыляў айкідо чыста эзатэрычным лічыцца кі-айкідо майстра Коіці Тохэя. У ім айкідо як баявое мастацтва адыходзіць на другі план, а галоўным становіцца ўменне кіраваць сваёй энергетыкай, сілай Кі. Да эзатэрычных напрамкаў адносіцца і «жалезная кашуля» з цыгун.
  • Рэлігійны напрамак кэмпо распаўсюджаны ў рэлігійным асяроддзі, часцей за ўсё ў будысцкіх, даоскіх манастырах. Гэта ў першую чаргу ушу легендарнага манастыра Шаалінь. Новаствораныя кэмпо таксама могуць быць рэлігійнымі, калі таго жадаюць стваральнікі. Прыкладам можа быць сёрындзі-кэмпо, паслядоўнікі якога лічацца будысцкімі манахамі. Славяна-горыцкая барацьба — цалкам рэлігійны від ужо рускага кэмпо, бо яго стваральнік-аднаўляльнік Бялоў абвясціў сябе святаром славянскага паганства.

Ужыванне паняцця «кэмпо» ў практыцы баявых мастацтваў

[правіць | правіць зыходнік]

Часопіс «Кэмпо»

[правіць | правіць зыходнік]

Гэта спецыялізаваны часопіс[5], які выходзіў у Мінску з 1992 па 2000 год у выдавецтвах (па чарзе) «Эрыдан», «Красіка», «Сэкай»[6], «Харвест» пад нязменнай рэдакцыяй рознабаковага спецыяліста i эксперта ў баявых мастацтвах Анатоля Тараса[7].

Зноскі

  1. Джон Сцівенс «Сакрэты Айкідо» «Сафія» 2001 цыт: «„гэта кніга даследуе тантрычны аспект Айкідо, аб’яднанне мужчынскага і жаночага“» ISBN 5-220-00431-X
  2. [1] Архівавана 22 кастрычніка 2016.
  3. рускае кэмпо, яно ж Агні-кэмпо Архівавана 17 сакавіка 2009.
  4. [ http://sites.google.com/site/belarusdojo/Home/sekai-no Архівавана 18 верасня 2011.]
  5. [2]
  6. Журнал КЭМПО: боевые искусства вчера и сегодня 2.96 «Сэкай-пресс» ISBN 0131-2382 Архівавана 6 сакавіка 2008.
  7. Коратка об аўтары: Анатолі Яфімавіч Тарас