Кэтрын Скінер | |
---|---|
Пол | жанчына |
Імя пры нараджэнні | англ.: Catherine Anne Skinner[2] |
Спецыялізацыя | стралковы спорт |
Нарадзілася |
11 лютага 1990[1] (34 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 1,72 м |
Вага | 80 кг |
Кэтрын Скінер (англ.: Catherine Skinner, нар. 11 лютага 1990) — аўстралійскі стралок, якая выступае ў дысцыпліне трап. Алімпійская чэмпіёнка 2016 года.
Займацца спартыўнай стральбой Кэтрын Скінер пачала ў дванаццацігадовым узросце, а ў 2006 годзе ўпершыню трапіла ў склад юнацкай зборнай Аўстраліі. У 2010 годзе на сусветным першынстве ў Мюнхене стала віцэ-чэмпіёнкай сярод моладзі. У 2011 стала сярэбраным прызёрам Універсіяды і бронзавым на хатнім чэмпіянаце Акіяніі.
У 2013 годзе Скінер выйграла золата на Універсіядзе ў Казані, а таксама ўпершыню трапіла на подыум этапу Кубка свету (у Нікасіі і ў Эль-Айне яна была другой). На чэмпіянаце свету 2014 года стала бронзавым прызёрам ужо ў спаборніцтвах сярод дарослых спартсменаў.
На Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра аўстралійка толькі па выніках перастрэлкі прабілася ў паўфінальны раунд. У паўфінале яна паказала найлепшы вынік (1 промах з 15 стрэлаў).