Кэтрын Уітан Бэйкер (англ.: Katherine Whitton Baker; нар. 8 чэрвеня 1950, Мідлэнд, Тэхас, ЗША) — амерыканская акцёрка тэатра, кіно і тэлебачанне, найбольш вядомая працамі ў фільмах: «Эдвард рукі-нажніцы» (1990), «Правілы вінаробаў» (1999), «Халодная гара» (2003), «Дзевяць жыццяў» (2005), «Кніжны клуб Джэйн Осцін» (2007), «Апошні шанец Харві» (2008), «Ратуючы містэра Бэнкса» (2013), «Эпоха Адалін» (2015). Ўладальніца прэміі «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесерыяле (1994), трох Прайм-тайм прэмій «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесерыяле (1993, 1995, 1996), прэміі «Нацыянальнага таварыства кінакрытыкаў ЗША» за найлепшую жаночую ролю другога плана (1987) і прэмія «Гільдыі кінаакцёраў» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесерыяле (1994)[3].
Кэтрын Бэйкер нарадзіўся 8 чэрвеня 1950 года ў горадзе Мідлэнд, штат Тэхас. Вырасла ў штаце Нью-Мексіка, у сям'і квакера Джона Сіванда Бэйкера, геолага і педагога, і яго жонкі Элен Андрэ[4][5].
Яна вывучала акцёрскае майстэрства ў Каліфарнійскім інстытуце мастацтваў . У 1977 годзе яна атрымала ступень бакалаўра ў Каліфарнійскім універсітэце у Берклі[6].
Бэйкер пачала сваю кар'еру ў тэатры, а ў 1983 годзе дэбютавала ў кіно ў драматычным фільме «Правільныя рэчы» . За сваю кар'еру яна згуляла у 112 фільмах і серыялах.
Сёння яна жыве ў Паўднёвай Каліфорніі са сваім другім мужам, рэжысёрам і прадзюсарам Стывенам Робманам, за якога яна выйшла замуж у 2003 годзе. У яе ёсць сын і дачка ад першага мужа Дональда Камільеры[6].
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Каханне, гэта каханне, гэта каханне | Love Is Love Is Love | Дыяна | |
2019 | с | Чыкагскі медыкі | Chicago Med | Нэнсі Гедэс |
ф | Мастацтва гонак пад дажджом | The Art of Racing in the Rain | Трыш | |
2016—2020 | с | Ранча | Ранча | Джоан, афіцыянтка, сяброўка Мэры |
ф | Эпоха Адалін | The Age of Adaline | Кэці Джонс | |
ф | Вечарына скончана | The Party Is Over | Апаліна | |
ф | Бульвар | Boulevard | Джой Мак | |
ф | Ратуючы містэра Бэнкса | Saving Mr. Banks | Томі, памочніца Уолта Дыснэя | |
ф | Міс ніхто | Miss Nobody | Клэр Мак-Кіні | |
2010 | с | Закон і парадак | Law & Order | Каміль Петэрсан |
ф | Апошні шанец Харві | Last Chance Harvey | Джэйн | |
2008 | с | Анатомія жарсці | Grey's Anatomy | Анна Лумис |
ф | Кніжны клуб Джэйн Осцін | The Jane Austen Book Club | Бернадэт | |
2007 | с | Закон і парадак: Спецыяльны корпус | Law & Order: Special Victims Unit | Ганна Керціс |
ф | Дзевяць жыццяў | Nine Lives | Каміла | |
ф | Халодная гара | Cold Mountain | Салі Свангер | |
2000 | с | Надзея Чыкага | Chicago Hope | Марыя Вызінская |
ф | Тое, што можна сказаць, проста зірнуўшы на яе | Things You Can Tell Just by Looking at Her | Роуз | |
2000 | с | Дакрананне анёла | Touched by an Angel | Элен Соер |
ф | Правілы вінаробаў | The Cider House Rules | Анжэла, медсястра | |
1992—1996 | с | Штакетные агароджы | Picket Fences | Джыл Брок |
ф | Містэр Фрост | Mister Frost | Сара Дэй | |
тф | Вобраз | The Image | Марсі Гілфард | |
ф | Эдвард рукі-нажніцы | Edward Scissorhands | Джойс | |
ф | Штылет | Jacknife | Марта Фланіган, сястра Дэйва | |
ф | Тата | Dad | Эні Трэмонт | |
ф | Чысты і цвярозы | Clean and Sober | Чарлі Стандэрс | |
ф | Апошняя песня | Permanent Record | Марта Сінклер | |
ф | Выхаваны вуліцай | Street Smart | Панчы | |
1987 | с | Дзіўныя гісторыі | Amazing Stories | Шарлін «Чарлі» Бэнтан |
ф | Забойная справа | A Killing Affair | Мэгі Грэшам | |
тф | Нічыё дзіця | Nobody's Child | Люсі Стаўрас | |
ф | Правільныя рэчы | The Right Stuff | Луіза Шэпард |