![]() | |
Лацінская назва |
(у р. скл.: Ceti) |
---|---|
Скарачэнне | Cet |
Плошча | 1231,4 кв. градусаў (2,985%) |
Колькасць зорак, ярчэйшых за m+6,5 (паводле каталога Гіпарха) |
189 |
Назіраецца ў шыротах: |
65°Пн – 79°Пд (цалкам) |
Кіт (лац.: Cetus) — сузор’е ў экватарыяльнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930). Паходжанне назвы IAU: адно са старажытнагрэчаскіх сузор’яў, якія пералічыў Пталемей. Найбольш яркія зоркі маюць бляск 2,0 і 2,5 візуальнай зорнай велічыні. У сузор’і знаходзіцца вядомая пераменная зорка Міра. На тэрыторыі Беларусі відаць часткова.