Ла-Ла Лэнд | |
---|---|
англ.: La La Land | |
Жанр | рамантычны фільм, камедыйная драма[d], кінакамедыя, музычны фільм[d] і драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Харэограф | |
Кінакампанія | Lions Gate Entertainment[d] і Summit Entertainment[d] |
Працягласць | 128 хв.[4] |
Бюджэт | 30 млн $[1] |
Зборы | 445 961 105 $[2] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 12 студзеня 2017[3], 7 снежня 2016, 9 снежня 2016, 25 студзеня 2017, 23 лютага 2017, 12 студзеня 2017[4] і 29 снежня 2016[5] |
IMDb | ID 3783958 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Ла-Ла Лэнд» (англ.: La La Land) — амерыканскі драматычны фільм-мюзікл, зняты Дэм’енам Шазэлам. У галоўных ролях — Раян Гослінг і Эма Стоўн. Атрымаў высокую ацэнку крытыкаў і лічыцца адным з найлепшых фільмаў 2016 года.
Сюжэт фільма расказвае пра закаханых, пачынаючую актрысу і музыканта з Лос-Анджэлеса. Назва фільма не толькі адносіцца да горада Лос-Анджэлеса, але і з’яўляецца ідыяматычным выразам, што азначае «ўцёкі ад жорсткай рэальнасці ў краіну мрояў і фантазій»[9].
Шазэл напісаў сцэнарый фільма ў 2010 годзе, але на той момант ніводная студыя не была гатова інвеставаць у мюзікл з-за таго, што рэжысёр адмаўляўся ўносіць змены ў сюжэт. Пасля поспеху кінастужкі Шазэла «Апантанасць» кінастудыя Summit Entertainment пагадзілася фінансаваць фільм. Прэм’ера фільма «Ла-Ла Лэнд» адбылася 31 жніўня 2016 года на 73-м Венецыянскім кінафестывалі, а ў амерыканскі кінапракат фільм выйшаў 9 снежня таго ж года. Пры бюджэце ў 30 мільёнаў долараў[1] у сусветным пракаце фільм сабраў больш за 445 мільёнаў долараў[2].
Крытыкі высока ацанілі сцэнарый і рэжысуру Шазэла, ігру Гослінга і Стоўн, а таксама саўндтрэк фільма, напісаны кампазітарам Джасцінам Гурвіцам . Фільм здабыў перамогу ў сямі намінацыях на 74-й цырымоніі прэміі «Залаты глобус », а таксама атрымаў 11 намінацый на прэмію BAFTA , у 5 з якіх перамог. «Ла-Ла Лэнд» таксама быў высунуты ў 14 намінацыях на 89-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод «Оскар», далучыўшыся да рэкордных па колькасці намінацый фільмаў «Усё пра Еву» і «Тытанік».
Слоган фільма: «Адважным летуценнікам прысвячаецца…» (англ.: Here's to the fools who dream)[10] |
У заторы на дарогах Лос-Анджэлеса мы знаёмімся з Міяй, маладой актрысай, якая падзарабляе барыстай побач з кінастудыяй. У тым заторы яна сутыкаецца з Себасцьянам, джазавым піяністам («Another Day of Sun» ). Праслухоўванне Міі ў чарговы раз правальваецца. У гэты ж час Себасцьян мае праблемы з аплатай рахункаў, што прыводзіць да яго сваркі з сястрой Лорай перад наступным выступленнем у рэстаране. У тую ноч тры суседкі Міі, спрабуючы яе развесяліць, запрашаюць яе на вечарынку ў Галівуд-Хілс («Someone in the Crowd»). Калі Мія збіраецца дамоў, то знаходзіць, што яе машыну з-за няправільнай паркоўкі забраў эвакуатар, і яна вымушана вяртацца пешшу.
Себасцьян угаворвае Біла, уладальніка рэстарана, ізноў узяць яго на працу ў якасці піяніста. Той згаджаецца, але забараняе музыканту выконваць джаз. Іграючы простыя варыяцыі калядных песень, Себасцьян бачыць, што госці ўстановы не слухаюць яго, і пачынае імправізаваць. Ён выконвае дзіўнае сола. Мія, якая праходзіць каля ўстановы, слухае яго («Mia and Sebastian’s Theme»). Уражаная прыгажосцю музыкі, Мія заходзіць у рэстаран і бачыць, як Себасцьяна звальняюць за невыкананне ўказання Біла. Мія спрабуе пахваліць сыходзячага Себасцьяна, аднак той чапляе яе плячом і праходзіць міма.
Праз месяц Мія прыходзіць на іншую вечарынку і зноў сустракае там Себасцьяна, які іграе на піяніна ў поп-кавер гурце 1980-х гадоў. Яна гарэзліва дражніць яго, папрасіўшы музыкантаў сыграць «I Ran (So Far Away)» (вельмі простая клавішная партыя, якую Себасцьян дакладна расцэньвае як насмешку). Пасля вечарынкі яны разам шпацыруюць, наракаючы на кампанію адзін аднаго, нягледзячы на відавочную «хімію» паміж імі («A Lovely Night»).
Неўзабаве Себасцьян наведвае Мію ў кавярні, дзе яна працуе. Падчас свайго перапынку Мія праводзіць Себасцьяна па тэрыторыі кінастудыі і тлумачыць, што абрала такое месца працы з-за сваёй прагі стаць актрысай. Себасцьян у сваю чаргу дзеліцца са спадарожніцай сваёй любоўю да джазу, распавядае, што марыць адкрыць уласны клуб і запрашае Мію на джазавы канцэрт. Пасля канцэрту ў клубе Себасцьян кідае фразу «I got the bullets», якая з’яўляецца адсылкай да фільма «Бунтар без прычыны» («City of Stars »). Мія збянтэжана ўсміхаецца, і ён разумее, што яна не бачыла гэтага фільма. Себасцьян запрашае Мію ў кіно ў наступны панядзелак. Але ў вечар спаткання да Міі прыходзіць яе бойфрэнд Грэг, з якім у яе вячэра ў рэстаране. Мія неахвотна ідзе на падвойнае спатканне з Грэгам і яго братам. Яна пачувае сябе вельмі няўтульна. Раптам пачынае іграць мелодыя, якую раней выканаў Себасцьян у рэстаране Біла. Мія бачыць у гэтым знак і, выбачыўшыся перад Грэгам, збягае ў кінатэатр, дзе знаходзіць Себасцьяна, калі фільм толькі пачынаецца. Калі яны збіраюцца пацалавацца, фільм раптоўна абрываецца, і абодва збянтэжана адхіляюцца. Мія і Себасцьян наведваюць абсерваторыю Грыфіта , дзе зачаравана танчаць адзін з адным («Planetarium»).
Пасля некалькіх няўдалых кастынгаў Мія вырашае напісаць свой уласны сцэнарый па прапанове Себасцьяна. Себасцьян уладкаваўся на працу піяністам у джазавым бары («Summer Montage»). Ён сустракае былога аднакласніка Кіта, які прапануе пастаянную крыніцу даходу. Себасцьян згаджаецца, паколькі жадае назбіраць грошай на свой уласны джаз-клуб, хоць і трывожыцца, паколькі разумее, што гурт больш арыентаваны на поп-стыль. Мія наведвае адзін з іх канцэртаў і разумее («Start a Fire»), што Себасцьян ніколі не зможа атрымліваць задавальненне ад ігры ў такім гурце. Замест таго, каб падтрымаць каханага, Мія лаецца з ім, паколькі ён (паводле яе меркавання) здрадзіў сваёй мары. Себасцьян папракае Мію, што менавіта гэтага (заробку) яна і хацела ад яго. Ён таксама крытыкуе яе за тое, што падабаўся ёй, толькі калі не меў поспеху. Мія пакідае яго.
Першае выступленне Міі (спектакль аднаго акцёра) Себасцьян прапускае з-за фотасесіі з гуртам. Пасля заканчэння спектакля Мія бачыць напаўпустую залу, а, знаходзячыся за кулісамі, чуе негатыўныя водгукі гледачоў. Спустошаная, яна едзе да сваіх бацькоў у Боўлдэр-Сіці, штат Невада . Себасцьян атрымлівае званок ад кастынг-дырэктара, які прысутнічаў на выступленні Міі. Гэты дырэктар запрашае яе прайсці кінапробы на наступную раніцу. Себасцьян едзе да Міі і ўгаворвае яе вярнуцца ў Галівуд для праслухоўвання. Спачатку яна не верыць у гэту задуму, але на наступную раніцу натхнёна едзе з Себасцьянам у студыю. У адрозненне ад мінулага праслухоўвання, Мія проста распавядае гісторыю. Яна пачынае гаварыць, а затым спяваць пра сваю безжурботную цётку, якая жыла ў Парыжы (дзе і плануюцца здымкі) і натхніла яе стаць актрысай («Audition (The Fools Who Dream) »). Пасля праслухоўвання яны з Себасцьянам ідуць у абсерваторыю Грыфіт з упэўненасцю, што яно было паспяховым, і ён гаворыць, што яна павінна цалкам прысвяціць сябе гэтай магчымасці. Прызнаючы несумяшчальнасць сваіх летуценняў, яны абяцаюць, што будуць кахаць адзін аднаго вечна.
Праходзіць пяць гадоў, Мія — паспяховая актрыса, замужам за іншым мужчынам, ад якога ў яе ёсць дачка. Аднойчы ўвечар яе муж заўважае джазавы бар і прапануе зайсці. Мія, убачыўшы прыдуманы ёю лагатып «Seb’s» (англ.: У Себа), разумее, што гэта клуб Себасцьяна. Ён пазнае яе ў натоўпе і пачынае іграць «іх» песню. Пакуль ён іграе, гледачам паказваюць, як бы ўсё магло скласціся, калі б Себасцьян не нагрубіяніў Міі ў той самы першы вечар іх знаёмства, калі б яны дагэтуль былі разам («Epilogue»). Песня заканчваецца, Мія сядзіць побач з мужам. Перад адыходам Мія з Себасцьянам абменьваюцца доўгімі позіркамі, поўнымі суму, а затым яны ўсміхаюцца адзін аднаму.
Былы барабаншчык, Дэм’ен Шазэл мае схільнасць да фільмаў пра музыку. Ён напісаў сцэнарый фільма «Ла-Ла Лэнд» у 2010 годзе, калі, паводле яго думкі, кінаіндустрыя здавалася недасягальнай для яго. Яго ідэя палягала ў тым, каб «узяць стары мюзікл, але пакласці ў яго аснову сапраўднае жыццё, дзе ўсё не заўжды добра складваецца»[11] і аддаць гонар творчым людзям, якія адпраўляюцца ў Лос-Анджэлес у пагоні за марай. Ён задумаў фільм, калі быў студэнтам Гарвардскага ўніверсітэта, разам са сваім аднакласнікам Джасцінам Гурвіцам. Удвух яны раскрылі гэту тэму ў выпускной працы, малабюджэтным мюзікле пра бостанскага джазавага музыканта «Guy and Madeline on a Park Bench». Шазэл зняў яго ў стылі гарадскіх сімфанічных фільмаў 1920-х гадоў, як «Манхата» (1921) і «Чалавек з кінаапаратам» (1929), каб аддаць даніну павагі гарадам[12]. Пасля выпуску ў 2010 годзе абодва пераехалі ў Лос-Анджэлес і працягнулі пісаць сцэнарый, але зрабілі некалькі невялікіх змен. Так месцам дзеяння замест Бостана стаў Лос-Анджэлес
Лос-Анджэлес больш, чым любы іншы амерыканскі горад, хавае сваю гісторыю, часам грэбуе ёй. Але магчыма, гэта яшчэ і магічная яго асаблівасць, бо гэта горад, што як цыбуліна адкрываецца паступова, калі вы выдаткуеце час на яго вывучэнне[12].
Замест таго, каб параўнаць Лос-Анджэлес з чарамі Парыжа ці Сан-Францыска, ён засяродзіўся на адметных якасцях горада: трафіку, нязграбнасці і небе. Стыль і тон фільма былі натхнёныя карцінамі Жака Дэмі «Шэрбурскія парасоны» і «Дзяўчыны з Рашфора» , асабліва апошнім, які быў больш танцавальным і арыентаваным на джаз. Фільм напоўнены візуальнымі адсылкамі да такой галівудскай класікі, як «Брадвейская мелодыя 40-х» , «Спяваючыя пад дажджом» і «Тэатральны фургон» . Ён падобны ў развіцці персанажаў і тэмы з папярэднім фільмам Шазэла, «Апантанасцю». Шазэл сказаў, што «яны абодва пра змаганне быць артыстам і замірэнне вашых летуценняў з патрэбай быць чалавекам. „Ла-Ла Лэнд“ толькі нашмат менш жорсткі ў гэтым»․ Ён казаў, што абодва фільмы адлюстроўваюць яго ўласны досвед у якасці рэжысёра, які пракладае сабе шлях па кар’ерных усходах Галівуда[13]. «Ла-Ла Лэнд» у прыватнасці быў натхнёны яго досведам пераезду з Усходняга ўзбярэжжа з перакананнямі, што Лос-Анджэлес складаецца «ўсяго толькі з палос і аўтастрад»[12].
Шазэл не мог знайсці прадзюсараў для свайго фільма многія гады, бо ніводная студыя не хацела фінансаваць арыгінальны сучасны фільм без вядомых песень. Таксама гэта быў джазавы мюзікл, што The Hollywood Reporter называла «вымерлым жанрам». Паводле думкі Шазэла гэта адбывалася з-за невядомасці яго і Гурвіца, што рабіла праект у вачах фінансістаў сумнеўным[14][15]. Першых прадзюсараў Шазэл знайшоў праз сяброў, якія пазнаёмілі яго з Фрэдам Бергерам і Джорданам Хоравіцам. З двума прадзюсарамі на борце сцэнарый адправіўся ў Focus Features з меркаваным бюджэтам у мільён долараў. Аднак студыя запатрабавала змяніць сцэнарый. У прыватнасці джазавы піяніст павінен быў стаць рок-музыкантам, складаная пачатковая сцэна — перароблена, а фінал зменены на хэпі-энд. Шазэл адмовіўся ад рэалізацыі і рушыў далей[15].
Пазней Шазэл напісаў «Апантанасць» з прасцейшай канцэпцыяй для продажу і меншымі рызыкамі[16]. Пасля таго, як фільм быў добра прыняты крытыкамі на прэм’ерным паказе ў 2014 годзе, Шазэл працягнуў прасоўваць «Ла-Ла Лэнд»[15]. Годам пазней, калі «Апантанасць» атрымала пяць намінацый на «Оскар», у тым ліку за «Найлепшы фільм», і атрымала 50 мільёнаў долараў у сусветным пракаце пры бюджэце ў 3,3 мільёна, Шазэл са сваім праектам сталі цікавымі для студый[14].
Праз пяць гадоў пасля напісання сцэнарыя[17] Summit Entertainment і Black Label Media супольна з прадзюсарам Маркам Платам пагадзіліся інвеставаць у «Ла-Ла Лэнд». Яны былі ўражаны водгукамі крытыкаў і камерцыйным поспехам «Апантанасці»[13]. Патрык Ваксбергер з Lionsgate, што раней працаваў над франшызай «Крок наперад », пераканаў Шазэла павялічыць бюджэт фільма, бо якасныя мюзіклы не павінны быць таннымі[18].
Спачатку галоўныя ролі павінны былі сыграць Майлз Тэлер і Эма Уотсан. Уотсан аддала перавагу здымкам у «Красуні і пачвары », тым часам як Тэлер сышоў пасля працяглых перамоў[19]. У сваю чаргу Гослінг сам адпрэчыў ролю Пачвары ў «Красуні і пачвары» на карысць «Ла-Ла Лэнда»[20]. Шазэл вырашыў зрабіць персанажаў трохі больш сталымі, больш дасведчанымі, а не маладымі навічкамі, якія толькі што прыбылі ў Лос-Анджэлес[15].
Эма Стоўн іграе Мію, якая імкнецца стаць актрысай і працуе ў кавярні на Warner Bros. Лос-Анджэлеса. Яна падае́ латэ паміж праслухоўваннямі[14]. Стоўн любіць мюзіклы з 8 гадоў, калі яна ўпершыню ўбачыла «Адрынутых » і сказала, што «ўрывацца ў песню было маёй сапраўднай марай», і што яе любімым фільмам з’яўляецца рамантычная камедыя Чарлі Чапліна «Агні вялікага горада»[14]. Яна вывучала пом-танцы ў дзяцінстве і год займалася балетам[14]. Стоўн пераехала ў Галівуд са сваёй маці ў 15 гадоў, каб працягнуць сваю кар’еру, і першы год увесь час змагалася за праслухоўванні. Але калі прыходзіла, ёй часта адмаўлялі пасля таго, як яна пачынала спяваць ці гаварыла толькі адзін радок[21]. Стоўн дадала ў яе вобраз сёе-тое са свайго досведу, і гэта ўвайшло ў фільм.
Яна сустрэла Шазэла ў 2014 годзе падчас свайго брадвейскага дэбюту ў «Кабарэ ». Шазэл і Гурвіц убачылі яе выступленне ноччу, калі актрыса была прастуджана[14][22]. Яна сустрэлася з Шазэлам у Нью-Ёрку, дзе рэжысёр выказаў сваё бачанне фільма[23]. Пасля свайго выступу ў «Кабарэ» Стоўн мела больш упэўненасці ў сабе і была гатова даць рады фільму[23]. Рыхтуючыся да ролі, Стоўн глядзела фільмы-мюзіклы, што натхнілі Шазэла, у тым ліку «Шэрбурскія парасоны» і фільмы з Фрэдам Астэрам і Джынджэр Роджэрс. Яна прыняла прапанову з-за моцнай захопленасці Шазэлам сваім праектам[23].
Раян Гослінг іграе Себасцьяна, джазавага піяніста, які зарабляе на жыццё ігрой у кактэйльных барах і марыць адкрыць свой клуб[14]. Як і Стоўн, Гослінг прыўнёс свой досвед акцёра ў фільм. Адзін з выпадкаў быў выкарыстаны для эпізоду з Міяй. Гослінг іграў эмацыйную сцэну са слязьмі на вачах для праслухоўвання, тым часам як кастынг-дырэктар узяў тэлефон, каб абмеркаваць абед[14][21][24]. Шазэл сустрэўся з Гослінгам у бары каля яго дома ў Галівуд Хілс перад пачаткам здымак апошняга ў «Гульні на паніжэнне »[15].
Шазэл паклікаў Стоўн і Гослінга ў праект адразу, як студыя купіла фільм[13]. Ён казаў, што яны «найбліжэй з сучасных акцёраў да старой пары Галівуда», падобныя на Спенсера Трэйсі і Кэтрын Хепбёрн, Фрэда Астэра і Джынджэр Роджэрс, Мірну Лой і Уільяма Паўэла[25]. Для Гослінга і Стоўн гэта быў трэці супольны фільм пасля «Гэтага дурнога кахання » і «Паляўнічых на гангстараў »[26]. Шазэл пытаў у іх абодвух пра няўдалыя праслухоўванні[21]. Абодва акцёры навучыліся спяваць і танцаваць для шасці песень фільма[15].
Астатнія акцёры — Дж. К. Сіманс, Саноя Мідзуна, Джэсіка Рот, Калі Эрнандэс, Фін Уітрак, Розмары ДэВіт, Джон Леджэнд, Джэйсан Фукс, Мігэн Фэй[27][28][29][30][31][32] — далучыліся ў ліпені і жніўні 2015 года. Леджэнд іграе Кіта, паспяховага мэйнстрымавага джазавага выканаўцу і лідара гурта «The Messengers», да якога далучыўся Себасцьян[14].
Харэографам фільма была Мэндзі Мур. Рэпетыцыі адбываліся ў вытворчым офісе ў вёсцы Этуотэр, Лос-Анджэлес на працягу трох-чатырох месяцаў, пачынаючы з мая 2015 года. Гослінг практыкаваўся ў ігры на піяніна ў адным пакоі, Стоўн працавала з Мур у іншым, а дызайнер касцюмаў Мэры Зофрыс мела свой куток[14][15]. Гослінг, які не меў належнага досведу, павінен быў навучыцца іграць на піяніна[33]. Мур падкрэслівала, што ключавой была праца над эмоцыямі чым над тэхнікай, пра што расказвала Стоўн[14]. Каб дапамагчы свайму акцёрскаму складу і здымачнай групе настроіцца на патрэбны лад, Шазэл праводзіў штопятніцу вечарам паказы класічных фільмаў, якія натхнілі яго, у тым ліку «Шэрбурскія парасоны», «Спяваючыя пад дажджом», «Цыліндр » і «Ночы ў стылі бугі »[15].
Ад пачатку Шазэл хацеў, каб музычныя нумары фільма былі зняты «з галавы да пят» і адным дублем, як працы 1930-х гадоў Фрэда Астэра і Джынджэр Роджэрс[23]. Таксама ён хацеў зрабіць фільм шырокаэкранным у фармаце CinemaScope як мюзіклы 1950-х гадоў накшталт «Заўсёды добрае надвор’е». У выніку фільм быў зняты на цэлулоідную плёнку (не ў лічбавым фармаце) на камеру Panavision у шырокаэкранным фармаце, але не ў сапраўдным CinemaScope, бо гэта тэхналогія больш не з’яўляецца даступнай[34][35][36][37].
Шазэл хацеў зрабіць Лос-Анджэлес асноўным месцам дзеяння свайго фільма, каментуючы, што «ёсць нешта вельмі паэтычнае ў гэтым горадзе, пра які я думаю, горадзе, які будуецца людзьмі з нерэальнымі марамі і людзьмі, што паставілі на кон усё»[11]. Здымкі фільма афіцыйна стартавалі ў горадзе 10 жніўня 2015 года[38] і праходзілі ў больш чым 60 месцах Лос-Анджэлеса, улучаючы трамвай «Лёт анёлаў» у цэнтры горада, дамы на Галівудскіх узгорках, мост Каларада-стрыт, тэатр Рыяльта ў Паўднёвай Пасадыне, студыю Warner Bros., рынак Grand Central Market, кафэ Lighthouse і вежы Уотс, у якіх здымалі некалькі сцэн адным дублем. Здымкі доўжыліся 40 дзён і скончыліся ў сярэдзіне верасня 2015 года[15][39][40].
Пачатковая сцэна была знята першай на перакрытай частцы аўтабана на трасе Лос-Анджэлеса[15], што злучае 105 і 110 аўтастрады, якія вядуць у цэнтр горада. Яе здымалі на працягу двух дзён з удзелам больш чым сотні танцораў[13][41]. У гэтай сцэне Шазэл хацеў даць зразумець, наколькі вялікі горад[12]. Сцэна планавалася на першым узроўні шашы, пакуль рэжысёр не вырашыў здымаць злучэнне 105—110 у 30 метрах над зямлёй. Мастак-пастаноўшчык Дэвід Уоска казаў: «Я думаў, што нехта зваліцца і загіне». Шазэл параўнаў сцэну з дарогай з жоўтай цэглы, што вяла ў Смарагдавы горад у «Чараўніку краіны Оз»[15].
Для здымак «старога Лос-Анджэлеса» Шазэл знайшоў месцы, якія былі ў руінах ці разбураны. Адным з такіх месцаў быў трамвай «Лёт анёлаў», пабудаваны ў 1901 годзе. Фунікулёр быў закрыты ў 2013 годзе пасля аварыі. Былі распачаты спробы рамонту і паўторнага адкрыцця чыгункі, але безвынікова. Тым не менш здымачная група змагла атрымаць дазвол на яе выкарыстанне на працягу дня[12]. Мія працуе ў кафэ на студыі Warner Bros., якая, паводле меркавання Шазэла, з’яўляецца «помнікам» Галівуда. Мастак-пастаноўшчык Уоска стварыў мноства падробленых старых плакатаў. Шазэл час ад часу ствараў назвы для іх, аднойчы выкарыстаўшы назву сваёй першай карціны «Guy and Madeline on a Park Bench» для постара[12].
Шасціхвілінная сцэна «A Lovely Night» павінна была быць знята падчас кароткага моманту «чароўнай гадзіны» на заходзе[14]. Калі Раян Гослінг і Эма Стоўн нарэшце скончылі, актрыса ўспамінала, як «усе проста выбухнулі»[23]. Паколькі Гослінг і Стоўн не былі прафесійнымі танцорамі, яны здзейснілі шэраг памылак, асабліва падчас працяглых бесперапынных музычных нумароў, знятых адным кадрам. Тым не менш Шазэл спачуваў ім, разумеючы іх нястачу досведу і не зважаючы на іх памылкі[17]. Пакуль здымаўся першы танец Себасцьяна і Міі, Стоўн спатыкнулася за спінку лавы, але працягнула працаваць паводле сцэнарыя[17].
Сцэна спрэчкі падчас рамантычнай вячэры, якую герой Гослінга згатаваў для Міі, была адной са сцэн, пераробленых больш за любыя іншыя. Гослінг і Стоўн таксама дапамаглі стварыць дыялог у сцэне, каб зрабіць яго адной з найболей рэалістычных сцэн у фільме, напоўненым фантастычнымі элементамі[42].
Шазэл правёў амаль год за мантажом фільма з мантажорам Томам Кросам, бо яны былі зацікаўлены ў першую чаргу слушным тонам карціны[15].
La La Land: Original Motion Picture Soundtrack | |
---|---|
Саўндтрэк розных выканаўцаў | |
Дата выпуску | 9 снежня 2016 |
Запісаны | 2016 |
Жанр | джаз, барока-поп, дрым-поп |
Працягласць | 45:53 |
Прадзюсар | Джасцін Гурвіц, Марыус Дэ Урыс , Стывен Гізіцкі |
Краіна | ЗША |
Мова песень | англійская |
Лэйбл | Interscope |
|
|
La La Land: Original Motion Picture Soundtrack — саўндтрэк да фільма «Ла-Ла Лэнд». Альбом быў выпушчаны 9 снежня 2016 года на лэйбле Interscope . Пласцінка дэбютавала з другой пазіцыі ў амерыканскім чарце Billboard 200 і з першай у брытанскім чарце UK Albums Chart .
Песні і партытура да фільма былі напісаны амерыканскім кампазітарам і аднакласнікам Шазэла па Гарвардскім універсітэце — Джасцінам Гурвіцам, які таксама напісаў музыку да двух папярэдніх фільмаў Шазэла. Тэксты песень былі напісаны аўтарскім дуэтам Пасік — Поўл , членамі якога з’яўляюцца Бендж Пасік і Джасцін Поўл , за выняткам тэксту песні «Start a Fire», напісанага Джонам Леджэндам, Гурвіцам, Марыусам Дэ Урысам і Анжэлікам Сінеллю. На 89-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар», альбом атрымаў узнагароду ў намінацыі «Найлепшая музыка да фільма », а песня «City of Stars» здабыла перамогу ў намінацыі «Найлепшая песня да фільма ».
№ | Назва | Выканаўцы | Працягласць | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Another Day of Sun » | Акцёрскі склад фільма | 3:48 | ||||||
2. | «Someone in the Crowd» | Эма Стоўн, Калі Эрнандэс , Саноя Мідзуна, Джэсіка Рот | 4:20 | ||||||
3. | «Mia & Sebastian’s Theme» | Джасцін Гурвіц | 1:38 | ||||||
4. | «A Lovely Night» | Раян Гослінг, Эма Стоўн | 3:57 | ||||||
5. | «Herman’s Habit» | Гурвіц | 1:52 | ||||||
6. | «City of Stars» | Гослінг | 1:51 | ||||||
7. | «Planetarium» | Гурвіц | 4:17 | ||||||
8. | «Summer Montage / Madeline» | Гурвіц | 2:05 | ||||||
9. | «City of Stars» | Гослінг, Стоўн | 2:30 | ||||||
10. | «Start a Fire» | Джон Леджэнд | 3:12 | ||||||
11. | «Engagement Party» | Гурвіц | 1:27 | ||||||
12. | «Audition (The Fools Who Dream)» | Стоўн | 3:48 | ||||||
13. | «Epilogue» | Гурвіц | 7:39 | ||||||
14. | «The End» | Гурвіц | 0:46 | ||||||
15. | «City of Stars (Humming)» (пры ўдзеле Эмы Стоўн) | Гурвіц | 2:43 | ||||||
45:53 |
La La Land: Original Motion Picture Score[43] | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Выканаўцы | Працягласць | ||||||
1. | «Mia Gets Home» | Джасцін Гурвіц | 0:27 | ||||||
2. | «Bathroom Mirror / You’re Coming Right?» | Гурвіц | 1:23 | ||||||
3. | «Classic Rope-a-Dope» | Гурвіц | 0:45 | ||||||
4. | «Mia & Sebastian’s Theme» | Гурвіц | 1:37 | ||||||
5. | «Stroll up the Hill» | Гурвіц | 0:49 | ||||||
6. | «There the Whole Time / Twirl» | Гурвіц | 0:44 | ||||||
7. | «Bogart & Bergman» | Гурвіц | 2:11 | ||||||
8. | «Mia Hates Jazz» | Гурвіц | 1:10 | ||||||
9. | «Herman’s Habit» | Гурвіц | 1:52 | ||||||
10. | «Rialto at Ten» | Гурвіц | 1:38 | ||||||
11. | «Rialto» | Гурвіц | 0:28 | ||||||
12. | «Mia & Sebastian’s Theme (Late for the Date)» | Гурвіц | 1:30 | ||||||
13. | «Planetarium» | Гурвіц | 4:19 | ||||||
14. | «Holy Hell» | Гурвіц | 0:42 | ||||||
15. | «Summer Montage / Madeline» | Гурвіц | 2:04 | ||||||
16. | «It Pays» | Гурвіц | 2:12 | ||||||
17. | «Chicken on a Stick» | Гурвіц | 1:40 | ||||||
18. | «City of Stars / May Finally Come True» (пры ўдзеле Гослінга і Стоўн) | Гурвіц | 4:18 | ||||||
19. | «Chinatown» | Гурвіц | 1:23 | ||||||
20. | «Surprise» | Гурвіц | 1:30 | ||||||
21. | «Boise» | Гурвіц | 1:13 | ||||||
22. | «Missed the Play» | Гурвіц | 0:36 | ||||||
23. | «It’s Over / Engagement Party» | Гурвіц | 1:35 | ||||||
24. | «The House in Front of the Library» | Гурвіц | 0:31 | ||||||
25. | «You Love Jazz Now» | Гурвіц | 0:51 | ||||||
26. | «Cincinnati» | Гурвіц | 2:06 | ||||||
27. | «Epilogue» | Гурвіц | 7:39 | ||||||
28. | «The End» | Гурвіц | 0:46 | ||||||
29. | «Credits» | Гурвіц | 3:40 | ||||||
30. | «Mia & Sebastian’s Theme» (на чалесце ) | Гурвіц | 1:28 | ||||||
53:07 |
La La Land: The Complete Musical Experience[44] | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Выканаўцы | Працягласць | ||||||
1. | «Another Day of Sun (With Radios)» | Акцёрскі склад фільма | 4:34 | ||||||
2. | «Mia Gets Home» | Джасцін Гурвіц | 0:24 | ||||||
3. | «Bathroom Mirror / You’re Coming Right?» | Гурвіц | 1:19 | ||||||
4. | «Someone in the Crowd» | Эма Стоўн, Калі Эрнандэс, Саноя Мідзуна, Джэсіка Рот | 4:19 | ||||||
5. | «Classic Rope-a-Dope» | Гурвіц | 0:46 | ||||||
6. | «Japanese Folk Song » | Тэлоніус Монк | 1:40 | ||||||
7. | «Deck the Halls » | Гурвіц | 0:32 | ||||||
8. | «Mia & Sebastian's Theme» | Гурвіц | 1:38 | ||||||
9. | «Take On Me » | D.A. | 3:00 | ||||||
10. | «I Ran (So Far Away) » | D.A. | 3:37 | ||||||
11. | «Stroll up the Hill» | Гурвіц | 0:45 | ||||||
12. | «A Lovely Night» | Раян Гослінг, Стоўн | 4:00 | ||||||
13. | «There the Whole Time / Twirl» | Гурвіц | 0:44 | ||||||
14. | «Bogart & Bergman» | Гурвіц | 2:11 | ||||||
15. | «Mia Hates Jazz» | Гурвіц | 1:10 | ||||||
16. | «Herman’s Habit» | Гурвіц | 1:51 | ||||||
17. | «Rialto at Ten» | Гурвіц | 1:38 | ||||||
18. | «City of Stars» | Гослінг | 1:51 | ||||||
19. | «Rialto» | Гурвіц | 0:28 | ||||||
20. | «Mia & Sebastian’s Theme (Late for the Date)» | Гурвіц | 1:30 | ||||||
21. | «Planetarium» | Гурвіц | 4:20 | ||||||
22. | «Holy Hell!» | Гурвіц | 0:42 | ||||||
23. | «Summer Montage / Madeline» | Гурвіц | 2:04 | ||||||
24. | «It Pays» | Гурвіц | 2:12 | ||||||
25. | «Chicken on a Stick» | Гурвіц | 1:39 | ||||||
26. | «Messengers Rehearsal» | The Messengers | 1:02 | ||||||
27. | «City of Stars / May Finally Come True» (пры ўдзеле Гослінга і Стоўн) | Гурвіц | 4:10 | ||||||
28. | «Start a Fire» | Джон Леджэнд | 3:11 | ||||||
29. | «Chinatown» | Гурвіц | 1:22 | ||||||
30. | «Surprise» | Гурвіц | 1:30 | ||||||
31. | «Boise» | Гурвіц | 1:14 | ||||||
32. | «Missed the Play» | Гурвіц | 0:37 | ||||||
33. | «It’s Over / Engagement Party» | Гурвіц | 1:35 | ||||||
34. | «The House in Front of the Library» | Гурвіц | 0:31 | ||||||
35. | «Audition (The Fools Who Dream)» | Стоўн | 4:12 | ||||||
36. | «You Love Jazz Now» | Гурвіц | 0:51 | ||||||
37. | «Cincinnati» | Гурвіц | 2:06 | ||||||
38. | «Epilogue» | Гурвіц | 7:41 | ||||||
39. | «The End» | Гурвіц | 0:45 | ||||||
40. | «Credits» | Гурвіц | 3:39 | ||||||
41. | «City of Stars (Humming)» (пры ўдзеле Стоўн) | Гурвіц | 2:40 | ||||||
42. | «Mia & Sebastian’s Theme (Celesta)» | Гурвіц | 1:26 | ||||||
43. | «Ціхая ноч » | Эдзі Уэйкс | 2:47 | ||||||
44. | «Audition (The Fools Who Dream)» (студыйная версія) | Стоўн | 3:29 | ||||||
93:42 |
«Ла-Ла Лэнд» сабраў 151,1 мільёнаў долараў у ЗША і Канадзе і 294,9 мільёнаў у астатнім свеце, набраўшы ў суме 446 мільёнаў пры вытворчым бюджэце ў 30 мільёнаў. Deadline.com ацаніў чысты прыбытак фільма ў 68,25 мільёнаў, што зрабіла яго адным з 20 самых прыбытковых рэлізаў 2016 года.
12 сакавіка 2017 года, кінакампанія Lionsgate анансавала даты выхаду фільма «Ла-Ла Лэнд» на Digital HD і Blu-ray Disc 11 красавіка 2017 года, а таксама на Ultra HD Blu-Ray і DVD 25 красавіка таго ж года[45].
«Ла-Ла Лэнд» быў сустрэты дадатнымі водгукамі ад крытыкаў, якія ўсхваляюць сцэнарый і рэжысуру Шазэла, а таксама акцёрскую ігру Гослінга і Стоўн, музыку Гурвіца і музычныя нумары[46][47][48][49]. На сайце Rotten Tomatoes фільм атрымаў 92 % станоўчых рэцэнзій на грунце 373 водгукаў з сярэдняй ацэнкай 8,6/10. Крытычны кансэнсус сайта абвяшчае: «„Ла-Ла Лэнд“ удыхнуў новае жыццё ў даўно забыты жанр з дапамогай захапляльнай рэжысуры, магутнай акцёрскай ігры і лішку шчырасці»[50]. На Metacritic фільм мае ацэнку 93 з 100 на аснове 53 рэцэнзій, з вердыктам «усеагульнае прызнанне»[51].
Пітэр Трэверс з Rolling Stone назваў «Ла-Ла Лэнд» сваім фаварытам у 2016 годзе. Пітэр Брэдшоу з The Guardian прысудзіў фільму пяць з пяці зорак, апісаўшы яго як «заліты сонцам музычны шэдэўр»[52]. Том Кэрыці з Sight & Sound заявіў, што «Шазэл выбудаваў рэдкую рэч, геніяльную рамантычную камедыю, а таксама рапсодыю ў сінім, чырвоным, жоўтым і зялёным колерах»[53]. Дыяна Дабровска з Cinema Scope напісала, што «„Ла-Ла Лэнд“ можа быць як свет, пра які мы марым, але ён разумее жорсткасць, што можа выйсці з гэтых летуценняў; ён зняты ў фармаце CinemaScope, і ўжо ён лічыцца інтымным шэдэўрам»[54].
Узнагароды і намінацыі фільма «Ла-Ла Лэнд»[55] | |||||
---|---|---|---|---|---|
Год | Кінапрэмія / Кінафестываль | Катэгорыя / Узнагарода | Намінант | Вынік | |
2016 | Венецыянскі міжнародны кінафестываль | «Залаты леў» | Дэм’ен Шазэл | Намінацыя | |
Найлепшая актрыса | Эма Стоўн | Перамога | |||
2017 | «Залаты глобус» | Найлепшы фільм — камедыя ці мюзікл | Перамога | ||
Найлепшая рэжысура | Дэм’ен Шазэл | Перамога | |||
Найлепшы акцёр у камедыі ці мюзікле | Раян Гослінг | Перамога | |||
Найлепшая актрыса в камедыі ці мюзікле | Эма Стоўн | Перамога | |||
Найлепшы сцэнарый | Дэм’ен Шазэл | Перамога | |||
Найлепшая музыка да фільма | Джасцін Гурвіц | Перамога | |||
Найлепшая песня | City of Stars — Джасцін Гурвіц, Бендж Пасек, Джасцін Пол | Перамога | |||
2017 | Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША | Найлепшая мужчынская роля | Раян Гослінг | Намінацыя | |
Найлепшая жаночая роля | Эма Стоўн | Перамога | |||
2017 | BAFTA | Найлепшы фільм | Фрэд Бергер, Джордан Хоравіц, Марк Плат | Перамога | |
Найлепшая рэжысура | Дэм’ен Шазэл | Перамога | |||
Найлепшы акцёр | Раян Гослінг | Намінацыя | |||
Найлепшая актрыса | Эма Стоўн | Перамога | |||
Найлепшы арыгінальны сцэнарый | Дэм’ен Шазэл | Намінацыя | |||
Найлепшая аператарская работа | Лінус Сандгрэн | Перамога | |||
Найлепшая работа мастака-пастаноўшчыка | Сэндзі Рэйнальдс-Уоска, Дэвід Уоска | Намінацыя | |||
Найлепшы дызайн касцюмаў | Мэры Зофрыс | Намінацыя | |||
Найлепшы мантаж | Том Крос | Намінацыя | |||
Найлепшая музыка да фільма | Джасцін Гурвіц | Перамога | |||
Найлепшы гук | Мілдрэд Аятру, Ай-Лінг Лі, Стывен Мораў, Эндзі Нельсан | Намінацыя | |||
2017 | «Оскар» | Найлепшы фільм | Фрэд Бергер, Джордан Хоравіц і Марк Плат | Намінацыя | |
Найлепшая рэжысура | Дэм’ен Шазэл | Перамога | |||
Найлепшы акцёр | Раян Гослінг | Намінацыя | |||
Найлепшая актрыса | Эма Стоўн | Перамога | |||
Найлепшы арыгінальны сцэнарый | Дэм’ен Шазэл | Намінацыя | |||
Найлепшая аператарская работа | Лінус Сандгрэн | Перамога | |||
Найлепшая работа мастака-пастаноўшчыка | Дэвід Уоска (пастаноўшчык), Сэндзі Рэйнальдс-Уоска (дэкаратар) | Перамога | |||
Найлепшы дызайн касцюмаў | Мэры Зофрыс | Намінацыя | |||
Найлепшы мантаж | Том Крос | Намінацыя | |||
Найлепшая музыка да фільма | Джасцін Гурвіц | Перамога | |||
Найлепшы гук | Эндзі Нельсан, Ай-Лінг Лі і Стывен Мораў | Намінацыя | |||
Найлепшы гукавы мантаж | Ай-Лінг Лі і Мілдрэд Аятру | Намінацыя | |||
Найлепшая песня да фільма | City of Stars — Джасцін Гурвіц, Бендж Пасек, Джасцін Пол | Перамога | |||
Audition (The Fools Who Dream) — Джасцін Гурвіц, Бендж Пасек, Джасцін Пол | Намінацыя | ||||
2017 | Сатурн | Найлепшы незалежны фільм | Перамога | ||
Найлепшая музыка | Джасцін Гурвіц | Перамога |
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
Ла-Ла Лэнд у Вікіцытатніку | |
Ла-Ла Лэнд на Вікісховішчы |