Горад
Лакінск
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Лакінск (руск.: Лакинск) — горад у Расіі ў Собінскім раёне Уладзімірскай вобласці.
Насельніцтва 15,5 тыс. чал. (2010).
Горад размешчаны на аўтамабільнай трасе М7 «Волга» паміж Масквой (аддаленасць 150 км) і Уладзімірам (30 км), за 4 км ад Собінкі, на рацэ Ундалка (левы прыток Клязьмы). Чыгуначная станцыя Ундал на лініі Масква — Ніжні Ноўгарад.
Узнік як рабочы пасёлак Лакінскі пры ткацкай фабрыцы, названы ў гонар Міхаіла Ігнацьевіча Лакіна — рускага рэвалюцыйнага дзеяча, які быў забіты тут увосень 1905 года.
У 1969 годзе пасёлак пераўтвораны ў горад Лакінск. У мяжу горада увайшло вядомае з канца XV стагоддзя гандлёва-прамысловае сяло Ундал (у XVIII стагоддзі — маёнтак Суворавых, дзе ў 1784—1786 гадах жыў Аляксандр Сувораў.
Дынаміка колькасці насельніцтва горада
Год | Насельніцтва, чал. | Крыніца |
---|---|---|
1926 | 2 300[2] | Перапіс 1926 года |
1959 | 9 844[3] | Перапіс 1959 года |
1970 | 15 077[4] | Перапіс 1970 года |
1979 | 17 493[5] | Перапіс 1979 года |
1989 | 18 918[6] | Перапіс 1989 года |
2002 | 17 086[7] | Перапіс 2002 года |
2010 | 15 488[1] | Ацэнка Расстата |
Вядучыя прадпрыемствы — прадзільна-ткацкая фабрыка «Лакінская мануфактура», мэблевая фабрыка, прадпрыемствы харчовай прамысловасці.