Ласла Ковач (палітык)

Ласла Ковач
венг.: Kovács László
Еўрапейскі камісар па падаткаабкладанні, аўдыце і барацьбе з махлярствам[d]
22 лістапада 2004 — 9 лютага 2010
Папярэднік Frits Bolkestein[d]
Пераемнік Альгірдас Шэмета
міністр замежных спраў Венгрыі[d]
27 мая 2002 — 1 лістапада 2004
Папярэднік János Martonyi[d]
Пераемнік Ferenc Somogyi[d]
дэпутат Нацыянальнага сходу Венгрыі[d]
2 мая 1990 — 19 лістапада 2004
спецыяльны госць Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
7 мая 1990 — 22 лістапада 1990
прадстаўнік у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
22 лістапада 1990 — 3 кастрычніка 1994
дэпутат Нацыянальнага сходу Венгрыі[d]
14 мая 2010 — 5 мая 2014
міністр замежных спраў Венгрыі[d]
15 ліпеня 1994 — 8 ліпеня 1998
Папярэднік Géza Jeszenszky[d]
Пераемнік János Martonyi[d]

Нараджэнне 3 ліпеня 1939(1939-07-03)[1][2] (85 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ласла Ковач (венг.: Kovács László; нар. 3 ліпеня 1939) — венгерскі палітык, міністр замежных спраў Венгрыі (1994—1998 і 2002—2004), еўрапейскі камісар па справах падаткаабкладання і мытні (2004—2010).

Атрымаў сярэднюю хіміка-тэхналагічную адукацыю, пазней скончыў вячэрняе аддзяленне універсітэта эканамічных навук імя Карла Маркса (1968) і партыйную школу. Працаваў у фармацэўтычнай прамысловасці, затым у венгерскім камсамоле, а з 1975 — на розных пасадах у міжнародным аддзеле ВСРП.

У 1986—1989 гадах Ковач быў намеснікам міністра замежных спраў ВНР. У 1990 Ковач увайшоў у прэзідыум ВСП — пераназванай ВСРП. У 1994 годзе, пасля прыходу ВСП да ўлады, стаў міністрам замежных спраў (кабінет Дзьюла Хорна). У 1995 годзе быў таксама старшынёй АБСЕ.

Пасля пераходу сацыялістаў у апазіцыю, Ковач ў 1998 годзе быў абраны галоўнай ВСП, а таксама да 2000 года ўзначальваў фракцыю партыі ў парламенце Вугоршчыны. Пасля прыходу сацыялістаў да ўлады ў 2002 годзе паўторна стаў міністрам замежных спраў Венгрыі ў кабінетах Петэра Медзьеши і Ферэнца Дьюрчаня. Ковач сышоў з пасадаў міністра і старшыні партыі ўвосені 2004, каб заняць пасаду еўрапейскага камісара па справах падаткаабкладання і мытні. Першапачаткова Ковач быў вылучаны на пасаду міністра па справах энергетыкі, але пасля таго, як выявілася яго дрэннае знаёмства са сваёй будучай пасадай, яму быў прапанаваны новы пост. У другой камісіі Барозу, сфарміраванай 9 лютага 2010 года, на месцы прадстаўніка Венгрыі яго змяніў Ласла Андар, а яго месца еўракамісара дасталася Альгірдасу Шэметі.

У 2003—2008 гадах быў віцэ-прэзідэнтам Сацыялістычнага інтэрнацыянала.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Ён ажаніўся з Марыяй Эвай Тот у 1968 г. У пары нарадзілася дачка Дора (1977 г.н.). Марыя Эва памерла ў 2013 годзе. У яго ёсць сын Ласла (2011 г.н.) ад іншых зносін. У 2015 годзе ён ажаніўся паўторна.

Зноскі

  1. László Kovács // MAK
  2. Laszlo Kovacs // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.