Лаўрынас Івінскіс

Лаўрынас Івінскіс
Laurynas Ivinskis
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 жніўня 1810(1810-08-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 (29) жніўня 1881 (71 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Мова твораў літоўская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лаўры́нас Іві́нскіс (Лаўрын Івінскі; літ.: Laurynas Ivinskis; 15 жніўня 1810, вёска Бамбалай, цяпер Кяльмскі раён — 17 (29) жніўня 1881, вёска Мілвідай, цяпер Шаўляйскі раён) — літоўскі пісьменнік, паэт, публіцыст, перакладчык.

Atsišaukimas į brolius lietuvius Lauryno Ivinskio lietuviškos Amerikos Europos draugystės

Быў прыхадскім настаўнікам у Панявежскім павеце і дарэктарам.

Вядомы сваімі календарамі, якія выдаваў з 1847 года па 1864 год і затым у 1877 годзе; 19 з іх на літоўскай мове лацінскім шрыфтам, тры — кірыліцай. Календары Івінскіса ўяўлялі сабой свайго роду альманахі, у якіх, апроч звестак пра царкоўныя святы і кірмашы, даваліся артыкулы і нататкі па сельскай і хатняй гаспадарцы, па медыцыне і ветэрынарыі, а з 1852 года быў уведзены літаратурны аддзел. Календары Івінскіса друкаваліся ў Вільні ў друкарні вядомых віленскіх выдаўцоў і кнігагандляроў Завадскіх. У гісторыі асветы Літвы яго жмудскія календары адыгралі вялікае значэнне; яны замянялі літоўскую прэсу, якая ўзнікла толькі ў год яго смерці.

Пераклаў з нямецкай на літоўскую мову і выдаў у 1858 гісторыю пра Генавева («Genawejte») аўстрыйскага пісьменніка К. Шміда. Зрабіў скарочаны пераклад «Рабінзона Круза» Дэфо. Пакінуў цэлы шэраг ненадрукаваных рукапісаў: «Польска-літоўскі слоўнік», пераклады Мільтана, Ф. Юнга і іншых аўтараў.

Пахаваны ў Куршэнаі. На надмагіллі надпісы на літоўскай і польскай мовах.

У Паўночнай Амерыцы, у Пенсільваніі, пасля яго смерці ўтварылася еўрапейска-амерыканскае таварыства яго імя, якая стваіць мэтай распаўсюджвання ведаў пра літоўскі народ.

Зноскі

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).