Леанід Ісакавіч Мандэльштам | |
---|---|
руск.: Леонид Исаакович Мандельштам | |
Дата нараджэння | 4 мая 1879[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 1944[2] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Sergey Mandelstam[d] |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | МДУ |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Навуковае званне | акадэмік АН СССР |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Карл Фердынанд Браўн[3] |
Вядомыя вучні | Gabriel Gorelik[d], Міхаіл Аляксандравіч Леантовіч[d], Sergei Rytov[d], Semen Chaikin[d], Aleksandr Andronov[d], Aleksandr Adolfovich Vitt[d], Sergey Strelkov[d] і Ігар Яўгенавіч Там |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леані́д Іса́акавіч Мандэльшта́м (4 мая (22 красавіка) 1879, Магілёў — 27 лістапада 1944, Масква) — савецкі фізік, акадэмік АН СССР (з 1929).
У 1902 годзе скончыў Страсбургскі ўніверсітэт, дзе працаваў (з 1913 года прафесар).
У 1918—1922 гадах у Адэскім політэхнічным інстытуце, з 1934 года ў Маскоўскім універсітэце, адначасова з 1934 года ў Фізічным інстытуце АН СССР.
Навуковыя працы па оптыцы, радыёфізіцы, квантавай механіцы, гісторыі і метадалогіі фізікі. Разам з Р. С. Ландсбергам адкрыў камбінацыйнае рассеянне святла на крышталях (1928). Сумесна з М. Дз. Папалексі стварыў тэорыю нелінейных ваганняў, распрацаваў метад параметрычнага ўзбуджэння электрычных ваганняў і прапанаваў радыёінтэрферэнцыйны метад даследавання распаўсюджвання радыёхваль і дакладнага вымярэння адлегласцей, што знайшло выкарыстанне ў геадэзіі. Аўтар вучэбных дапаможнікаў і лекцыйных курсаў па фізіцы.
У 1931 годзе Л. І. Мандэльштаму прысуджана Ленінская прэмія. У 1942 годзе — Дзяржаўная прэмія СССР.