Леанід Міхайлавіч Сандалаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 красавіка 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 кастрычніка 1987 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Званне | генерал-палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леанід Міхайлавіч Сандалаў (10 красавіка (28 сакавіка) 1900, г. Вічуга Іванаўскай вобласці — 23 кастрычніка 1987, Масква) — савецкі военачальнік. Генерал-палкоўнік (1944).
У восем гадоў бацькі аддалі яго ў Тэзінскае пяцікласнае фабрычнае вучылішча, якое скончыў з пахвальнай граматай.
Да 1919 года працаваў на фабрыцы. Быў адным з арганізатараў і кіраўнікоў мясцовай камсамольскай арганізацыі. Увесну 1919 года добраахвотна паступіў на Іванава-Узнясенскія курсы камсаставу, затым ваяваў на франтах Грамадзянскай вайны. У Чырвонай арміі з 1919 года. Член КПСС з 1925 года.
У 1926 годзе скончыў Кіеўскую аб’яднаную ваенную школу камандзіраў, у 1934 годзе — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ, у 1937 годзе — Ваенную акадэмію Генштаба.
Ён удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 годзе. З 1940 года начальнік штаба, у ліпені-жніўні 1941 года — камандуючы 4-й арміяй, начальнік штаба Цэнтральнага фронту. Удзельнік баёў у Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у абарончых баях у раёне Брэста, Жабінкі, Кобрына і інш. У 1941—1945 гадах начальнік штаба Бранскага, 2-га Прыбалтыйскага, 4-га Украінскага франтоў.
Да 1953 года — на камандных пасадах у Савецкай арміі. У 1953—1955 гадах знаходзіўся ў распараджэнні Міністра абароны СССР. З верасня 1955 года ў запасе.
Л. М. Сандалаў — аўтар шэрагу мемуараў пра Вялікую Айчынную вайну: «Пагарэла-Гарадзішчанская аперацыя» (1960), «Цяжкія рубяжы» (1965), «Перажытае» (1966), «На маскоўскім напрамку» (1970), «Пасля пералому» (1983).
Узнагароджаны 3 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава і Кутузава I ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі, а таксама замежнымі ордэнамі.
У 1966 годзе стаў Ганаровым грамадзянінам горада Кобрына (рашэнне выканкама Кобрынскага гарадскога Савета дэпутатаў № 261 ад 30.08.1966)[1].