Леапольд Гадоўскі | |
---|---|
Leopold Godowsky | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 13 лютага 1870[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лістапада 1938[3][1][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | ЗША |
Дзеці | Леапольд Гадоўскі[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Ernst Rudorff[d] |
Прафесіі | піяніст, кампазітар, музычны педагог |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | класічная музыка |
Выхаванцы | Fannie Charles Dillon[d], Klára Chitz[d] і Генрых Густававіч Нейгаўз[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леапольд Гадоўскі (13 лютага 1870, Жослі, Віленская губерня (цяпер Жаслей, Літва) — 21 лістапада 1938, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі піяніст [8], педагог (фартэпіяна) і кампазітар.
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. Вучыўся ў В. Баргіля і Э. Рударфа ў Вышэйшай школе музыкі ў Берліне (1884) і ў К. Сен-Санса ў Парыжы. З дзяцінства шмат канцэртаваў (упершыню — ў 1879 у Вільні). Выкладаў у Чыкагскай і Філадэльфійскай кансерваторыях (1894—1900), кіраваў Школай майстэрства ў Акадэміі музыкі ў Вене (1909-14). З 1914 жыў у Нью-Ёрку.
Як піяніст праславіўся выключным тэхнічным майстэрствам, тонкасцю і яснасцю ў перадачы найскладаных па фактуры твораў. Вядомы як аўтар транскрыпцыі галоўным чынам твораў французскіх клавесіністаў (Ж. Б. Люлі, Ж. Ф. Рамо і інш), сюіт І. С. Баха, эцюдаў Ф. Шапена, вальсаў І. Штрауса і многіх іншых. Быў складальнікам і рэдактарам зборніка п’ес педагагічнага рэпертуару для фартэпіяна. Гадоўскі — аўтар твораў для фартэпіяна, у тым ліку п’ес для левай рукі; напісаў артыкул аб фартэпіяннай музыцы для левай рукі.