Леапольд фон Калькройт | |
---|---|
ням.: Leopold von Kalckreuth | |
![]() | |
Дата нараджэння | 15 мая 1855[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 снежня 1928[1][4][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Stanislaus von Kalckreuth[d][5] |
Маці | Anna Eleonore Cauer[d][5] |
Жонка | Berta von Kalckreuth[d] |
Дзеці | Christine von Kalckreuth[d] |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, графік, настаўнік |
Месца працы | |
Жанр | партрэт |
Уплыў | Alexandre Struys[d] |
Уплыў на | Willy Planck[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Леапольд Карл Вальтэр граф фон Калькройт (ням.: Leopold Karl Walter Graf von Kalckreuth, 15 мая 1855, Дзюсельдорф — 1 снежня 1928, Зеветаль каля Гамбурга) — нямецкі жывапісец і графік рэалістычнага напрамку, педагог.
Леапольд фон Калькройт быў сынам мастака Станіслауса фон Калькройта. Пасля заканчэння школы ў Кейльхау ў 1866 годзе вучыўся пад кіраўніцтвам бацькі ў Мастацкай школе Веймара. У 1878 годзе з’ехаў у Мюнхен, дзе пазнаёміўся з мастаком Францам фон Ленбахам. З 1885 года ў Веймары выкладаў жывапіс у Мастацкай школе вялікага герцага Саксонскага.
У 1895 годзе пераехаў у Карлсруэ, дзе выкладаў у Дзяржаўнай акадэміі выяўленчых мастацтваў. У 1899 годзе быў вымушаны пакінуць гэтую акадэмію з прычыны складаных прафесійных адносін, якія склаліся паміж яе членамі. З 1900 года жыў і працаваў у Штутгарце. Прыехаўшы па запрашэнні караля Вюртэмберга Вільгельма II, фон Калькройт, сумесна з шасцю іншымі мастакамі, у 1898 годзе стварыў Аб’яднанне мастакоў Штутгарта, найстарэйшы і захаваны да нашых дзён саюз мастакоў у Германіі.
З 1906 года жыў у Гамбургу. У 1908 годзе стаў адным з заснавальнікаў Аб’яднання мастакоў Сілезіі ў Брэслау. У 1926 годзе ўзнагароджаны ордэнам Pour le Mérite.
Леапольд фон Калькройт аддаваў перавагу займацца партрэтным і жанравым жывапісам, пісаў таксама пейзажы. Ён адносіцца да той групы мастакоў, творчасць якіх вызначала напрамак развіцця нямецкага жывапісу ў другой палове XIX стагоддзя (Ханс Тома, Макс Ліберман, Вільгельм Лейбль і інш.).