Луіза Лікі | |
---|---|
Louise Leakey | |
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1972 (52 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Рычард Лікі[1] |
Маці | Міў Лікі |
Муж | Эмануэль дэ Мерод[d][2] |
Дзеці | Princess Seiyia de Merode[d][1] і Princess Alexia de Merode[d][1] |
Род дзейнасці | антраполаг, палеантолаг, археолаг, даследчык дагістарычнай эпохі, палеаантраполаг |
Навуковая сфера | палеанталогія |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар |
Прынцэса Луіза дэ Мерод (англ.: Princess Louise de Merode, народжаная Лікі; 21 сакавіка 1972, Найробі, Кенія) — кенійскі палеантолаг. Займаецца даследаваннем і раскопкамі акамянеласцяў старажытных гамінідаў ва Усходняй Афрыцы[3].
Луіза Лікі нарадзілася ў Найробі (Кенія) у 1972 годзе, у сям'і палітыка і палеаантраполага Рычарда Лікі і палеаантраполага Міў Лікі. У тым жа годзе памер яе дзядуля, вядомы антраполаг Луіс Лікі. Упершыню Луіза пачала прымаць актыўны ўдзел у пошуках акамянеласцяў ў 1977 годзе ва ўзросце 6 гадоў і стала самым маладым чалавекам, які знайшоў акамянелага гамініда[4].
Луіза Лікі атрымала пасведчанне аб сярэдняй адукацыі па праграме міжнароднага бакалаўрыяту Аб'яднанага Сусветнага каледжа Атлантыкі, а таксама ступень бакалаўра навук у галіне геалогіі і біялогіі ад Універсітэта Брысталя. Пасля, у 2001 годзе, яна атрымала ступень доктара філасофіі ва Універсітэцкім каледжы Лондана[5].
У 1993 годзе да яе далучылася яе маці Міў Лікі, як яшчэ адін кіраўнік палеанталагічнай экспедыцыі ў Паўночнай Кеніі. Даследчы праект Каобі-Фора быў адной з самых прыкметных праграм апошніх двух дзесяцігоддзяў, у ходзе якога былі знойдзены некаторыя найбольш вядомыя акамянеласці гамінідаў, у тым ліку Kenyanthropus platyops[3].
Яе ініцыятывай было размяшчэнне лічбавых мадэляў калекцыі акамянеласцяў у віртуальнай лабараторыі афрыканскіх фасілій, дзе мадэлі могуць быць загружаныя ў формате 3D, надрукаваныя або выразаныя з кардона для калекцыі.
У 2003 годзе Луіза Лікі выйшла замуж за бельгійскага прыматолага, прынца Эмануэля дэ Мерода. У пары нарадзілася дзве дачкі: прынцэса Сейя дэ Мерод (2004) і прынцэса Алексія дэ Мерод (2006)[6].