Луіс Адрыяну

Футбол
Луіс Адрыяну
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 12 красавіка 1987(1987-04-12)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 183 см
Вага 71 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Бразілія Інтэрнасьянал
Маладзёжныя клубы
2004—2005 Бразілія Інтэрнасьянал
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2007 Бразілія Інтэрнасьянал 10 (1)
2007—2015 Украіна Шахцёр (Данецк) 162 (79)
2015—2017 Італія Мілан 33 (4)
2017—2019 Расія Спартак (Масква) 59 (19)
2019—2021 Бразілія Палмейрас 76 (23)
2022—2023 Турцыя Антальяспор 34 (6)
2023— Бразілія Інтэрнасьянал
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Бразілія Бразілія (да 20) 6 (2)
2014—2015 Бразілія Бразілія 4 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ордэн «За мужнасць» III ступені (Украіна) Заслужаны майстар спорту Украіны
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 ліпеня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луі́с Адрыя́ну ды Соза да Сі́лва[3] або Луіс Адрыяна (парт.: Luiz Adriano de Souza da Silva; нар. 12 красавіка 1987, Порту-Алегры, Бразілія) — бразільскі футбаліст, нападнік клуба «Інтэрнасьянал» з Порту-Алегры і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Кар’еру пачаў у клубе «Інтэрнасьянал», аднак ужо ў хуткім часе перайшоў у склад данецкага «Шахцёра» за 3 млн еўра. Ужо 19 сакавіка 2007 года малады бразілец дэбютаваў у чэмпіянаце Украіны ў данецкім дэрбі супраць «Металурга».

21 кастрычніка 2014 года ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць беларускага БАТЭ Луіс адзначыўся пяццю забітымі галамі, паўтарыўшы дасягненне Ліянеля Месі па колькасці забітых мячоў у адным матчы турніру. Акрамя таго, нападнік стаў першым, хто здолеў вызначыцца чатыры разы за першы тайм, да таго ж ён усталяваў новы рэкорд, забіўшы чатыры галы за 16 хвілін[4]. У гэтым жа матчы Адрыяну абышоў Андрэя Вараб’я і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі клуба.

2 ліпеня 2015 года нападнік афіцыйна перайшоў у італьянскі «Мілан», падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Сума трансферу склала 8 млн еўра[5]. У складзе «Мілана», аднак, не здолеў замацавацца ў аснове, прайграўшы канкурэнцыю Карласу Баку, стаў толькі зрэдку выхадзіць на замену. Па выніках 2016 года італьянскае выданне La Repubblica прызнала Луіса Адрыяну найгоршым іграком чэмпіянату.

16 студзеня 2017 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Луіса Адрыяну ў маскоўскі «Спартак»[6].

Апошнія гады =

[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2019 года вярнуўся ў Бразілію, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з «Палмейрасам». У лютым 2022 года падпісаў з турэцкім «Антальяспорам» кантракт на 1,5 гады. У лютым 2023 года папоўніў склад «Інтэрнасьянала».

«Інтэрнасьянал»:

«Шахцёр»:

«Мілан»:

«Спартак»:

«Палмейрас»:

Зноскі