Луіс Бараса | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1360 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1425[1][2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Caterina Coral[d][3] |
Род дзейнасці | мастак |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луіс Бараса (ісп.: Lluís Borrassà; каля 1360, Жырона — 1425, Барселона) — каталанскі мастак. Ствараў у гатычным стылі.
Працаваў у 1380—1425 гадах у Барселоне і навакольных гарадах. Яго першай задакументаванай працай былі вітражы, зробленыя для сабора ў Жыроне ў 1380 годзе. Падчас візіту ў Авіньён пазнаёміўся з французскім і італьянскім жывапісам (пераважна з творамі сіенскай школы). У сваёй творчасці ён таксама пераняў стыль візантыйскага мастацтва.