Любоў Чаркашына | |
---|---|
Асабістая інфармацыя | |
Пол | жаночы |
Поўнае імя | Любоў Віктараўна Чаркашына |
Грамадзянства | Беларусь |
Спецыялізацыя | мастацкая гімнастыка |
Клуб | Дынама |
Дата нараджэння | 23 снежня 1987 (36 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Прафесійная кар’ера | 2003-2012 |
Трэнер(ы) | Ірына Ляпарская[1] |
Рост | 173 см[2] |
Вага | 53 кг |
Ліцэнзія FIG | 8839 |
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету | |
Каманднае першынство | 272.500 (2011) |
Шматбор’е | 112.200 (2011) |
Абруч | 28.700 (2012) |
Мяч | 28.450 (2011) |
Стужка | 27.575 (2010) |
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе | |
Шматбор’е | 111.700 (2012) |
Любоў Чаркашына (нар. 23 снежня 1987, Брэст) — беларуская гімнастка і трэнер, бронзавая медалістка Алімпійскіх гульняў 2012 года ў індывідуальным першынстве. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2011).
На міжнародным узроўні дэбютавала ў 2003 годзе. Завяршыла спартыўную кар’еру пасля Алімпійскіх гульняў 2012 года. Затым працуе як трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы.
На прэзідэнцкіх выбарах 2015 з’яўлялася даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі[3].
Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[4][5].
Замужам за футбалістам Віктарам Малашка.
Любоў Віктараўна Чаркашына на Вікісховішчы |