«Людзі Ікс: Дні мінулай будучыні» (англ.: X-Men: Days of Future Past) — амерыканскі супергеройскі фільм пра прыгоды каманды з коміксаў Marvel, зняты Браянам Сінгерам па сцэнарыі Саймана Кінберга і сюжэту Джэйна Голдмана, Кінберга і Мэцью Вона. Гэта сёмы па ліку фільм серыі «Людзі Ікс» і трэці, які здымаецца Браянам Сінгерам (пасля «Людзей Ікс» і «Людзей Ікс 2»). Сцэнарый, заснаваны на папулярным сюжэце 1981 года «Days of Future Past» Крыса Клэрманта і Джона Бірна, напісалі Сайман Кінберг, Мэцью Вон і Джэйн Голдман.
З’яўляецца сіквелам адначасова да трох фільмаў — «Людзі Ікс: Апошняя бітва» (2006), «Людзі Ікс: Першы клас» (2011) і «Расамаха: Бессмяротны» (2013)[3]. У акцёрскі склад «Дзён мінулай будучыні» ўваходзяць: Х’ю Джэкман, Патрык Сцюарт, Іэн Мак-Келен, Хэлі Беры, Шон Эшмар, Элен Пейдж, Дэніэл Кадмар (з «Апошняй бітвы»), Джэймс Мак-Эвой, Майкл Фасбендэр, Джэніфер Лоўрэнс, Нікалас Холт і Лукас Тыл (з «Першага класа»). Сярод новых твараў — Пітэр Дынклэйдж, Амар Сі, Эван Пітэрс, Фань Бінбін, Бу Бу Сцюарт і іншыя.
Здымкі пачаліся ў красавіку 2013 года і скончыліся 18 жніўня таго ж года[4]. Сусветная прэм’ера фільма адбылася 10 мая 2014 у Нью-Ёрку[5][6].
Дзеянне фільма пачынаецца ў недалёкай будучыні (2023 годзе). Праграма «Вартавыя», створаная Урадам ЗША для адлову мутантаў, збунтавалася, калі пачала знаходзіць «спячыя» мутацыйныя гены і ў звычайных людзях. Цяпер увесь свет ляжыць у руінах, а людзі і мутанты, якія засталіся ў жывых, ўтрымліваюцца ў канцэнтрацыйных лагерах. Адзіныя, хто працягваюць супрацівіцца Вартавым, — гэта Людзі Ікс, сярод якіх засталіся Чалавек-лёд, Калос, Варпатч, Блінк, Санспат, Прафесар Ікс, Расамаха, Магнета, Навальніца, Прывідная Кошка і Бішап. Яны ўвесь час мігруюць ад бункера да бункера, таму што Варты рана ці позна знаходзяць іх. Кіці Прайд адкрыла ў сабе здольнасць «перамяшчаць» розум у мінулае, дзякуючы чаму мутанты даведваюцца пра час рэйду і паспяваюць збегчы. Але пасля рэйду ў Маскве, адыходзіць застаецца больш няма куды.
Прафесар Ікс, Расамаха, Магнета і Шторм прыбываюць у Кітай у пошуках мутантаў, якія схаваліся там. Калос, Варпатч і ўсе астатнія таксама жывыя. Іх план складаецца ў тым, каб адправіць Чарлза ў 1973 год, каб не даць Містык забіць Балівара Траска — стваральніка Вартавых. Менавіта гэта забойства пацягнула за сабой адпаведныя падзеі, таму што Містык не паспела збегчы, і на аснове ўзятай у яе ДНК быў створаны кампанент, што дае Вартавым магчымасць мімікрыраваць пад любога ворага. Аднак у часе ўдаецца адправіць толькі Расамаху дзякуючы яго здольнасці да рэгенерацыі. Астатнія мутанты застаюцца ў манастыры. Ксаўер і Магнета просяць Расамаху аб’яднаць іх і не даць развязаць вайну.
Апынуўшыся ў 1973 годзе, Логан у канчатковым выніку дабіраецца да закінутага асабняка, які калісьці быў школай для мутантаў Ксаўера. Там Расамаха ўступае ў кароткі бой з Хэнкам Мак-Коем. Хэнк распрацаваў прэпарат, які дазваляе яму выглядаць як чалавек, а Ксаўеру — хадзіць, прыгнятаючы пры гэтым суперсілы. Логан знаходзіць Чарлза, распавядае яму пра будучыню і пераконвае вызваліць Магнета з турмы, размешчанай пад Пентагонам. Эрык Леншэр, у сваю чаргу, быў арыштаваны за забойства прэзідэнта ЗША Джона Ф. Кенэдзі. Логан, Чарлз і Хэнк звяртаюцца па дапамогу да Пітэра Максімафа, маладога мутанта, які валодае звышхуткасцю, і просяць яго дапамагчы вызваліць Магнета. Тым часам Траск патрабуе ад урада фінансавання яго праграмы «Вартавыя», аднак яму адмаўляюць. У той жа час Містык ратуе Жабу, Хавака, Інка і Спайка ад Уільяма Страйкера і знаходзіць Траска.
У Пентагоне Расамаха, Чарлз, Звер і Ртуць выратоўваць Магнета, папярэдне адолеўшы ахову. На борце самалёта паміж Ксаўерам і Эрыкам завязваецца спрэчка пра тое, што яны абодва здрадзілі адзін аднаму і далі загінуць многім сваім сябрам (Баншы, Эма Фрост, Энджэл Сальваторэ, Азазель), не захаваўшы будучыню. Прыбыўшы ў Парыж, Містык спрабуе забіць Траска, але Страйкер нейтралізуе яе. У гэты ж момант з’яўляюцца Людзі Ікс, і Магнета спрабуе забіць Рэйвен, каб яна не змагла больш нічога нарабіць, але Звер у лютасці нападае на яго. Эрык насілу адбіваецца ад Хэнка, а Містык уцякае. Расамаха бачыць Страйкера, з-за гэтага ў бачачы вобразы з мінулага (менавіта Страйкер правёў эксперымент над Логанам, сцёршы яму памяць і пакрыўшы шкілет адамантыем). Логан выходзіць з-пад кантролю ў абедзвюх часавых паралелях і выпадкова раніць Кіці, з-за чаго ёй складаней трымаць кантакт двух часоў. Страйкер, у сваю чаргу, таксама зацікавіўся Логанам, убачыўшы яго кіпцюры.
Прэзідэнт Ніксан дае згоду на фінансаванне праграмы «Вартавых» і арганізоўвае дэманстрацыю ў Вашынгтоне. Магнета ўрываецца ў будынак «Траск Індастрыс», крадзе чарцяжы робатаў і перарабляе іх на цягніку, які ідзе ў Вашынгтон, абсталёўваючы металам. Тым часам Чарлз і Логан вяртаюцца ў асабняк, дзе Ксаўер усёткі ахвяруе сваёй магчымасцю хадзіць на карысць тэлепатыі. З дапамогай Логана, Чарлз звязваецца з сабой сабой з будучыні. Стары Ксаўер просіць маладога сябе «даць ім надзею зноў».
Расамаха, Ксаўер і Звер прыбываюць у Вашынгтон, каб не даць Містык забіць Траска на прэзентацыі Вартавых. Пераробленыя робаты пачынаюць атакаваць публіку. Ніксан і Траск, якія пераследваюцца замаскіраванай пад ахоўніка Містык, адпраўляюцца ў сховішча. Эрык вырывае з зямлі Роберт Ф. Кенэдзі Меморыэл Стэдыум і ставіць яго вакол Белага Дома. Пад яго кантролем усе Вартавыя, акрамя аднаго, які, прытрымліваючыся першапачатковай праграмы, ганяецца за Логанам і Хэнкам. Расамаха ўступае ў бой з Магнета, аднак Эрык, працінаючы яго цела арматурай, выкідае яго ў возера. Цяпер героі мінулага самі за сябе. У сваю ж чаргу, у 2023 годзе Людзі Ікс вядуць бітву не на жыццё, а на смерць з нашмат больш магутнымі версіямі Вартавых, якія ўсё ж знайшлі іх сховішча. Падчас гэтага бою гіне большасць мутантаў. У 1973 годзе Магнета, уключыўшы камеры з прэзентацыі, рыхтуецца забіць людзей са сховішча і абвясціць людзям вайну, але Містык раніць яго і накіроўвае пісталет на Траска. Чарлзу ўдаецца пераканаць яе не забіваць яго, і яна кідае пісталет на зямлю. У 2023 годзе Вартавыя рыхтуюцца забіць апошніх Людзей Ікс, але будучыня змяняецца, і ўсё знікае. У мінулым Чарлз дае Містык і Магнета сысці.
Логан прачынаецца ў школе для мутантаў і бачць, што ўсе Людзі Ікс, уключаючы Арора Манро, Джын Грэй і Скота Самерса, выжылі. Але што стала з Санспатам, Блінк, Варпатчам і Бішапам невядома… Гэта азначае, што гісторыя з 1973 года пайшла па іншым шляху. Чарлз гаворыць Расамасе, што ім яшчэ шмат чаго трэба нагнаць. У 1973 годзе Містык, прыняўшы аблічча Страйкера, выцягвае Логана з вады.
У дадатковай сцэне пасля тытраў паказаны натоўп, якая скандзіруе «Эн Сабах Нур» перад маладым мутантам, які будуе піраміду. Гэта Апакаліпсіс — найстаражытнейшы і неверагодна моцны мутант. А тое, што выкрыквае натоўп — яго імя. Каля яго можна ўбачыць чатырох вершнікаў Апакаліпсісу — Вайну, Мор, Голад і Смерць.[7]
Існуе таксама пашыраная версія, у якой Роўг (Ганна Пэкуін) адыгрывае больш значную ролю.
Асноўныя адрозненні пачынаюцца пасля сцэны, у якой Расамаха ў парыве эмоцыі раніць Кіці — раны апыняюцца сур’ёзнымі, з-за чаго ёй складаней падтрымліваць яго ў мінулым. Бобі прапануе Прафесару Ікс і Магнета знайсці Роўг, каб яна, выкарыстоўваючы сілы Кіці, замяніла яе. На словы Чарлза пра тое, што ён усе гэтыя гады шукаў Роўг і не змог знайсці, Айсберг адказвае, што яе трымаюць у Цэрэбра — там на ёй ставяць эксперыменты, спрабуючы адаптаваць яе здольнасці для выкарыстання Вартавымі.
Выкарыстоўваючы самалёт Людзей Ікс, Чарлз, Бобі і Эрык прабіраюцца ў Цэрэбра і ратуюць Роўг, але падчас адступлення ад рук Вартавых гіне Бобі (у арыгінальнай сцэне ён падобным чынам гіне ў час апошняй бітвы). У паветры на самалёт нападае Вартавы, і хоць Чарлзу ўдаецца скінуць яго, рука робата захрасае ў корпусе карабля (рука пасылала сігнал, менавіта так Вартавыя знаходзяць астатніх у канцы фільма). Вярнуўшыся ў сховішча, Шэльма забірае сілы Кіці і прымае яе ролю ў працэсе, дазваляючы Кіці адпачыць і аднавіцца.
У мінулым, пасля таго, як Чарлз паспрабаваў пераканаць Містык адкінуць план па забойстве Траска, яна прыходзіць у асабняк. Пасля больш-менш рамантычнай гутаркі з Хэнкам, яна, прыняўшы аблічча Чарлза, уваходзіць у Цэрэбра і пашкоджвае машыну, каб Чарлз не змог знайсці яе, а потым сыходзіць. Хэнк паказвае Логану і Чарлзу запіс навін, дзе гаворыцца пра прыбыццё Траска ў Белы Дом, пасля чаго ўсе трое ляцяць у Вашынгтон.
У будучыні, у час апошняй бітвы, калі паранены Магнета запячатвае ўваход у сховішча, скрозь перашкоду яго пераносіць Кіці (у арыгінальнай сцэне гэтага робіць Блінк).
Дададзена сцэна пасля анімацыйных тытраў, дзе паказваюць аброслага Траска, зняволенага ў турме пад Пентагонам, у якой раней сядзеў Магнета.
Фільм быў высока ацэнены кінакрытыкамі, на агрэгатары рэцэнзіі Rotten tomatoes фільм атрымаў 91 % на падставе 245 рэцэнзіі з сярэдняй адзнакай 8.1 з 10. metacritic дал адзнаку 74 з 100.
У снежні Сінгер абвясціў пра працяг фільма пад назвай «Людзі Ікс: Апакаліпсіс». Галоўным антаганістам фільма стане Апакаліпсіс, адзін з найдужэйшых мутантаў. Ён таксама з’явіўся ў сцэне пасля тытраў. Прэм’ера адбылася запланавана 18 мая 2016 года[29].