Лясная куніца

Лясная куніца
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Martes martes Linnaeus, 1758

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  621943
NCBI  29065
EOL  328020
FW  157450

Лясная куніца, Жаўтадушка[1], Куніца, Куна[2] (Martes martes) — від млекакормячых з сямейства куніцавых (Mustelidae).

Даўжыня цела 45—53, хваста 22—28 см, маса 1,6—1,8 кг. Зімовая поўсць мяккая, пушыстая, на спіне і баках буравата-палевая, на горле пляма ад вохрыста-жоўтага да светла-аранжавага колеру.

Арэал і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Жыве ў Еўропе і заходніх частках Азіі, галоўным чынам у старых яловых, ялова-шыракалістых і дубова-грабовых лясах, у алешніках. У адрозненне ад сваёй сваячкі каменнай куніцы (Martes foina), лясная куніца пазбягае людскіх паселішчаў.

Гнёзды (найчасцей у дуплах) мае толькі ў перыяд дзетанараджэння. Корміцца мышападобнымі грызунамі, вавёркамі, птушкамі. Гон у ліпені—жніўні. Да 6 дзіцянят нараджаецца ў красавіку—маі наступнага года.

Каштоўны прамысловы звярок (здабыча дзеля шкурак). У мінулым звычайны звер беларускіх лясоў, важны аб'ект палявання, абмену і гандлю; у XIX ст. колькасць значна паменшала і прадаўжала скарачацца.

Зноскі

  1. Напісанне Лясная куніца, Жаўтадушка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.22
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Mustela martes
  • Лясная куніца // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.