Лі Пом Сок | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Сін Сон Мо[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 кастрычніка 1900 |
||||||
Смерць |
11 мая 1972 (71 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Q12611419? | ||||||
Жонка | Maria Kim[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лі Пом Сок (кар. 이범석, 李範奭; 20 кастрычніка 1900 — 11 мая 1972) — карэйскі барацьбіт за незалежнасць, першы прэм’ер-міністр Рэспублікі Карэя (1948—1950).
Бацька Лі быў нашчадкам сына вана Седжона і служыў афіцэрам у арміі Часона[1].
Яшчэ падлеткам удзельнічаў у акцыях у падтрымку незалежнасці, за што быў сасланы ў Кітай. У 1919 годзе пачаў вучыцца ў Ваеннай акадэміі, школе, мэтай якой было будаўніцтва новай арміі для барацьбы за незалежнасць. Неўзабаве Лі ўдзельнічаў у бітве пры Ціншаньлі — шасцідзённай баталіі ва Усходняй Маньчжурыі. Пасля ён стаў генералам карэйскай вызваленчай арміі Часовага ўрада Рэспублікі Карэя.
У 1945 годзе Лі спрабаваў вярнуцца на радзіму, аднак быў вымушаны застацца ў выгнанні. Ужо ў наступным годзе ён усё ж здолеў вярнуцца ў Карэю, дзе ўдзельнічаў у заснаванні карэйскага Нацыянальнага моладзевага корпуса. Пасля таго Лі Пом Сок аб’яднаўся з Лі Сын Манам з мэтай усталявання ўнітарнага ўрада ў Паўднёвай Карэі. 1 жніўня 1948 года Лі стаў першым прэм’ер-міністрам новаўтворанай дзяржавы. Займаў пасаду старшыні ўрада да красавіка 1950 года.
Пасля выхаду ў адстаўку Лі Пом Сок быў паслом сваёй дзяржавы ў Рэспубліцы Кітай, а таксама сакратаром унутраных спраў Паўднёвай Карэі. У 1952 і 1956 гадах балатаваўся на пасаду віцэ-прэзідэнта, зрэшты абодва разы прайграў выбары. На працягу 1960-х гадоў узначальваў апазіцыю. У канцы сваёй кар’еры Лі быў дарадцам Савета Нацыянальнага аб’яднання, а таксама настаўнікам тады яшчэ сенатара Пак Чон Хі.
10 мая 1972 года Лі атрымаў ступень доктара філасофіі ў Тайваньскай Кітайскай акадэміі. На наступны дзень ён памёр ад сардэчнага прыступу. Быў пахаваны 17 мая на нацыянальных могілках у Сеуле.