Лілейныя | ||||||||||||||||
Лілея кучаравая (Lilium martagon) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Liliaceae Juss. (1789), nom. cons. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Роды | ||||||||||||||||
|
Лілейныя[3] (Liliáceae) — сямейства аднадольных раслін парадку Лілеякветныя (Liliales). Прадстаўнікі сямейства распаўсюджаныя амаль па ўсім зямным шары; для іх характэрны доўгае лінейнае лісце і ўтварэнне запасальных органаў — карэнішчаў, цыбулін і клубнецыбулін. Многія віды — папулярныя дэкаратыўныя прыгожаквітнеючыя расліны.
Агульная колькасць родаў (па стане на 2012 год) — 19[4], агульная колькасць відаў — 610[4].
Травы, у асноўным — шматгадовыя, радзей — кусты або дрэвы.
Лісце заўсёды суцэльнае, без прылісткаў і толькі па выключэнні з хвосцікамі.
Надземны парастак у большасці выпадкаў просты (гэта значыць не мае разгалінаванняў). Падземны парастак звычайна перайначаны, мае выгляд карэнішча, цыбуліны ці клубнецыбуліны, з дапамогай якіх расліны захоўваюцца падчас халадоў або засухі (у гарачых краінах).
Кветкі абодваполыя, правільныя або злёгку развітыя мацней у адзін бок, чым у іншы, то ёсць двухсіметрычныя. Калякветнік даліатны, ярка афарбаваны. Лік 3 захоўваецца ва ўсіх пяці колах, так што колькасць частак калякветніка і тычынак 6. Завязь верхняя, рэдка паўніжняя; у яе трох гнёздах па многу або па некалькі семязавязяў, якія ператвараюцца ў бялковае насенне. Формула кветкі:
Плод — трохгнёздавая каробачка, якае пры паспяванні лопаецца на тры створкі, або ягада.
Прадстаўнікі сямейства распаўсюджаныя паўсюль, але больш за ўсё ў цёплых краінах, менш - паміж тропікамі, яшчэ менш у халодных краінах і высока нагорных.
Спіс заснаваны на базе даных Каралеўскіх батанічных садоў у К’ю (2006 год)[5]:
Многія прадстаўнікі сямейства Лілейные складаюць здаўна ўпрыгожваюць сады (цюльпаны, лілеі, рабчыкі).