Лін (Папа Рымскі)

Лін
лац.: Linus PP.
2-і Папа Рымскі
67 — 79
Папярэднік Пётр
Пераемнік Анаклет

Дзейнасць хрысціянскі клірык
Нараджэнне 10
Смерць 79
Пахаванне
Маці Claudia[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лін, Адэадат (лац.: Linus) — 2-і пасля Пятра біскуп Рыма (67 — ?), святы.

Згодна з традыцыяй, гэта той самы Лін, які згадваецца ў Другім Пасланні апостала Паўла да Цімафея. Пра жыццё Ліна амаль нічога невядома. Liber Pontificalis паведамляе, што ён быў родам з Тасканы, прыняў пакутніцкую смерць і быў пахаваны каля Пятра, але раннія крыніцы аб гэтым нічога не кажуць. Год яго смерці ў розных крыніцах даецца па рознаму — 67, 76, 78 і 80. Дзень, згодна Liber Pontificalis — 23 верасня.

Ліна ўшаноўваюць як святога хрысціяне розных канфесій. Дзень ягонае памяці ў каталікоў — 23 верасня, у праваслаўных — 4 студзеня і 5 лістапада. У Беларусі ў яго імя асвечаны касцёл у вёсцы Пеляса Воранаўскага раёна.