У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Маргуліс.
Лін Маргуліс (у дзявоцтве Лін Петра Аляксандр,англ.Lynn Petra Alexander;[8][9]5 сакавіка1938 — 22 лістапада2011)[9] — амерыканскі біёлаг-эвалюцыяніст. Вядомая як адна з першых сучасных навукоўцаў, хто прапанаваў ідэю важнасці сімбіёзу ў эвалюцыі. Гісторык Ян Сапп адзначаў, што «імя Лін Маргуліс з’яўляецца такім жа сінонімам сімбіёзу, як імя Чарльза Дарвіна — эвалюцыі».[10] У прыватнасці, Маргуліс сфармавала аснову цяперашняга разумення эвалюцыіклетак з ядрамі (падзея, якую Эрнст Майр назваў «магчыма, самай важнай і драматычнай падзеяй у гісторыі жыцця»[11]), выказаўшы здагадку, што гэта было вынікам сімбіятычныга зліцця пракарыятычных клетак. Маргуліс таксама распрацоўвала гіпотэзу Геі разам з брытанскім хімікам Джэймсам Лаўлакам, які выказаў здагадку, што Зямля функцыянуе як адзіная самарэгулявальная сістэма, і была галоўным абаронцам і распаўсюджвальнікам класіфікацыі пяці царстваўРоберта Уітэкера.
На працягу ўсёй яе кар’еры праца Маргуліс выклікала моцныя пярэчанні (адна заяўка на грант выклікала адказ: «Ваша даследаванне — лайно. Не марнуйце часу на новыя заяўкі»).[10][12] Яе асноватворная праца «Аб паходжанні мітатычных клетак» была апублікавана ў 1967 годзе пасля таго, як яе адхілілі каля пятнаццаці часопісаў.[13] На той момант Лін Маргуліс з’яўлялася малодшым навуковым супрацоўнікам Бостанскага ўніверсітэта. Яе тэорыя аб тым, што клеткавыя арганэлы, такія як мітахондрыі і хларапласты, паходзяць ад некалі свабоднаіснуючых бактэрый, збольшага ігнаравалася на працягу наступнага дзесяцігоддзя. Шырокае прызнанне тэорыя эндасімбіёзу(руск.) (бел. атрымала толькі пасля таго, як была грунтоўна пацверджана генетычнымі дадзенымі. У 1983 годзе Маргуліс была абрана членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША. Прэзідэнт Біл Клінтан уручыў ёй Нацыянальны медаль навукі ў 1999 годзе. У 2008 годзе Лонданскае таварыства Ліннея ўзнагародзіла яе медалём Дарвіна-Уоллеса.
Маргуліс, якую называлі «свавольнай маці-зямлёй навукі»[14], «апраўданым ерэтыком»[15] або «бунтаркай у навуцы»[16], была моцным крытыкам неадарвінізму.[17] Яе пазіцыя выклікала пажыццёвыя дэбаты з вядучымі біёлагамі-неадарвіністамі, у тым ліку з Рычардам Докінзам[18], Джорджам К. Уільямсам і Джонам Мэйнардам Смітам.[10] У працы Маргуліс па сімбіёзе і эндасімбіятычнай тэорыі былі важныя папярэднікі ў сярэдзіне XIX стагоддзя, у прыватнасці, Андрэас Франц Вільгельм Шымпер, Канстанцін Меражкоўскі, Барыс Каза-Палянскі і Іван Валін. Маргуліс не толькі спрыяла большаму прызнанню іх унёску, але асабіста кіравала першым англійскім перакладам кнігі Каза-Палянскага «Сімбіягенез: Новы прынцып эвалюцыі», якая выйшла за год да яе смерці. Асноўныя працы Лін Маргуліс, асабліва тыя, якія былі прызначаны для шырокай аўдыторыі, былі напісаны сумесна з яе сынам Дарыёнам Саганам.
У 2002 годзе часопіс Discover прызнаў Маргуліс адной з 50 самых важных жанчын у навуцы.[19]
Лін Маргуліс нарадзілася ў Чыкага ў габрэйскайсіянісцкай сям’і.[20] Старэйшая з чатырох дачок бацькі Морыса Александэра і маці Леоны Ўайз Александэр. Морыс быў адвакатам, які таксама кіраваў кампаніяй, што вырабляла дарожныя фарбы. Леона кіравала турыстычным агенцтвам.[21] У 1952 годзе Лін паступіла ў сярэднюю школу Акадэміі Гайд-Парка[22]. Яна апісвала сябе як кепскую вучаніцу, якой часта даводзілася стаяць у куце.[9]
Тым не менш, Лін была здольным падлеткам, і калі ёй было пятнаццаць год, яна была прынята ў эксперыментальную школу пры Чыкагскім ўніверсітэце(англ.) (бел..[23][24][25][26] У 1957 годзе, ва ўзросце 19 гадоў, яна атрымала ступень бакалаўра гуманітарных навук у Чыкагскім універсітэце. Яна паступіла ва Універсітэт Вісконсіна, каб вывучаць біялогію пад кіраўніцтвам Ганса Рыса і Вальтэра Плаўта. Яе першая публікацыя, апублікаваная сумесна з Плаўтам у 1958 годзе ў Journal of Protozoology, была прысвечана генетыцы эўгленавых водарасцяў.[27] У 1960 годзе Лін Маргуліс атрымала ступень магістра генетыкі і заалогіі і пасля гэтага пераехала ў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі, дзе займалася даследаваннямі пад кіраўніцтвам заолага Макса Альферта. У 1964 годзе, перад тым як яна паспела завяршыць сваю дысертацыю, ёй прапанавалі стаць навуковым супрацоўнікам, а затым і выкладчыкам ва Універсітэце Брандэйса ў Масачусэтсе. У 1965 годзе, ужо падчас працы на новым месцы, яна атрымала ступень доктара філасофіі ў Берклі. Тэма яе дысертацыі была «Незвычайны патэрн ўключэння тымідыну ў эўглену».[28] У 1966 годзе яна пераехала ў Бостанскі ўніверсітэт, дзе выкладала біялогію на працягу дваццаці двух гадоў. Спачатку яна была малодшым выкладчыкам (англ. adjunct assistant professor), а ў 1967 годзе была прызначана выкладчыкам (англ. assistant professor). У 1971 годзе яна атрымала пасаду дацэнта (англ. associate professor), а у 1977 годзе — пасаду поўнага прафесара (англ. full professor). У 1986 годзе атрымала званне заслужанага прафесара батанікі Масачусецкага ўніверсітэта ў Амхерсце. Яна стала заслужаным прафесарам біялогіі ў 1993 годзе. У 1997 годзе яна перайшла на кафедру навук аб Зямлі ў Амхерсце, каб «з вялікім задавальненнем»[29] стаць заслужаным прафесарам навук аб Зямлі, якую займала да самай сваёй смерці.[30]
Маргуліс выйшла замуж за астранома Карла Сагана ў 1957 годзе, неўзабаве пасля атрымання ёю ступені бакалаўра. Саган тады быў аспірантам па фізіцы ў Чыкагскім універсітэце. Іх шлюб скончыўся ў 1964 годзе, якраз перад тым, як яна атрымала доктарскую ступень. У іх было два сыны: Дарыён Саган, які пазней стаў аўтарам навукова-папулярнай літаратуры, і Джэрэмі Саган, распрацоўшчык праграмнага забеспячэння і заснавальнік кампаніі Sagan Technology. У 1967 годзе яна выйшла замуж за Томаса Н. Маргуліса, крышталёграфа. У іх быў сын Захары Маргуліс-Онума, адвакат па крымінальных справах у Нью-Ёрку, і дачка Джэніфер Маргуліс, настаўніца і пісьменніца[22]. Пара развялася ў 1980 годзе. Лін каментавала: «Я двойчы кідала працу жонкі», «Гэта не ў чалавечых магчымасцях — быць добрай жонкай, добрай маці і першакласным навукоўцам. Ніхто не можа гэтага зрабіць: нечым даводзіцца ахвяраваць»[31]. У 2000-х у яе былі адносіны з калегам-біёлагам Рыкарда Герэра[22]. Яе сястра Джоан Александэр выйшла замуж за Нобелеўскага лаўрэата Шэлдана Глэшаў; іншая сястра, Шэран, выйшла замуж за матэматыка Даніэля Клейтмана.
Яна была рэлігійным агностыкам[22] і перакананым эвалюцыяністам, але аспрэчвала сучасную сінтэтычную тэорыю эвалюцыі: «Я памятаю, як аднойчы прачнулася з прасвятленнем: я не неадарвіністка! Я прыгадала ранейшы досвед, калі зразумела, што я не веру ў гуманістычны іўдаізм(руск.) (бел.. Хаця я вельмі шаную ўклад Дарвіна і згодна з большасцю яго тэарэтычнага аналізу, і я дарвіністка, але я не неадарвіністка»[13]. Яна сцвярджала, што «натуральны адбор ліквідуе і, магчыма, падтрымлівае, але не стварае», і сцвярджала, што сімбіёз з’яўляецца галоўным рухавіком эвалюцыйных змен.[17]
У 2013 годзе Маргуліс была уключана ў склад Кансультатыўнай рады Нацыянальнага цэнтра навуковай адукацыі.[32]
Маргуліс памерла 22 лістапада 2011 года ў сваім дома ў Амхерсце, штат Масачусэтс, праз пяць дзён пасля перанесенага гемарагічнага інсульту.[8][9][31][33] Па яе жаданні яе крэміравалі, а прах развеялі ў яе любімых месцах, побач з домам.[34]
Хларапласты глаўкафітаў, такіх як Glaucocystis (на здымку), маюць пептыдагліканавы слой, што сведчыць аб іх эндасімбіятычным паходжанні ад цыянабактэрый.[35]
У 1966 годзе, падчас працы малодшым выкладчыкам Бостанскага ўніверсітэта, Лін Маргуліс напісала тэарэтычную працу пад назвай «Аб паходжанні мітатычных клетак».[36] Артыкул, аднак, быў «адхілены прыкладна у пятнаццаці навуковых часопісах», прыгадвала яна.[13] Урэшце праца была надрукавана ў Часопісе тэарэтычнай біялогіі, і сёння яна лічыцца паваротнай у сучаснай эндасімбіятычнай тэорыі. Маргуліс славілася ўпартасцю ў прасоўванні сваёй тэорыі, нягледзячы на супраціўленне, з якім сутыкнулася ў той час.[9] Паходжанне мітахондрый ад бактэрый і хларапластаў ад цыянабактэрый было эксперыментальна прадэманстравана ў 1978 годзе Робертам Шварцам і Маргарэт Дэйхаф.[37] Гэта стала першым эксперыментальным доказам тэорыі сімбіягенезу.[9] Эндасімбіятычная тэорыя арганагенезу атрымала шырокае прызнанне ў пачатку 1980-х гадоў, пасля таго як было выяўлена, што генетычны матэрыял мітахондрый і хларапластаў істотна адрозніваецца ад генетычнага матэрыялу ядзернай ДНК сімбіёнта.[38]
У 1995 годзе англійскі эвалюцыйны біёлаг Рычард Докінз так выказаўся пра Лін Маргуліс і яе працу:
Я вельмі захапляюся чыстай храбрасцю і трываласцю Лін Маргуліс у яе прыхільнасці да тэорыі эндасімбіёзу, што ператварыла яе з неартадаксальнай у артадаксальную. Я маю на ўвазе тэорыю, паводле якой эўкарыятычная клетка з’яўляецца рэзультатам сімбіятычнага спалучэння прымітыўных пракарыятычных клетак. Гэта адно з найвялікшых дасягненняў эвалюцыйнай біялогіі дваццатага стагоддзя, і я вельмі шаную Лін за гэта.[13]
Маргуліс выступала супраць поглядаў, паводле якіх канкурэнцыя з’яўляецца асноўным рухавіком эвалюцыі. Яна падкрэслівала важнасць сімбіятычных або кааператыўных адносін паміж відамі.[14]
Пазней яна сфармулявала тэорыю, якая надае пераважную ролю сімбіятычным адносінам паміж арганізмамі розных тыпаў (або царстваў) як крыніцы эвалюцыйных змен. Яна таксама тлумачыла, што генетычныя варыяцыі адбываюцца галоўным чынам праз перадачу ядзернай інфармацыі паміж бактэрыяльнымі клеткамі або вірусамі і эўкарыятычнымі клеткамі.[14] Яе ідэі аб паходжанні арганэл цяпер шырока прызнаныя, але меркаванне, што сімбіятычныя адносіны тлумачаць большасць генетычных варыяцый, усё яшчэ з’яўляецца маргінальным.[14]
Маргуліс таксама адмоўна ставілася да пэўных інтэрпрэтацый неадарвінізму, якія, на яе думку, былі празмерна засяроджаныя на канкурэнцыі паміж арганізмамі. Яна лічыла, што гісторыя ўрэшце дасць ім ацэнку як ідэям «нязначнай рэлігійнай секты дваццатага стагоддзя ў рамках распаўсюджанай рэлігійнай плыні англасаксонскай біялогіі».[14] Яна пісала, што прыхільнікі стандартнай тэорыі «захраслі ў сваёй інтэрпрэтацыі Дарвіна — інтэрпрэтацыі заалагічнай, капіталістычнай, канкурэнтнай, інтэрпрэтацыі выдаткаў і выгодаў, памылковай інтэрпрэтацыі… Неадарвінізм, які настойвае на [павольным назапашванні мутацый натуральным адборам на генным узроўні], — цалкам безнадзейны»[14].
Першапачаткова Лін Маргуліс звярнулася па параду да Джэймса Лаўлака для ўласных даследаванняў: «У пачатку сямідзясятых гадоў я спрабавала параўноўваць бактэрыі па іх метабалічных шляхах. Я заўважыла, што ўсе віды бактэрый вылучаюць газы. Кісларод, серавадарод, вуглякіслы газ, азот, аміяк — больш за трыццаць розных газаў вылучаюцца бактэрыямі, эвалюцыйную гісторыю якіх я вельмі хацела рэканструяваць. Чаму ўсе навукоўцы, якіх я пытала, лічылі, што атмасферны кісларод з’яўляецца біялагічным прадуктам, а іншыя атмасферныя газы — азот, метан, сера і гэтак далей — не? „Вам — да Лаўлака“, — прапанавалі як мінімум чатыры розныя навукоўцы. Лаўлак лічыў, што газы ў атмасферы маюць біялагічнае паходжанне».
Маргуліс сустрэлася з Лаўлакам, які растлумачыў ёй сваю гіпотэзу Геі. Неўзабаве яны пачалі інтэнсіўную сумесную працу над канцэпцыяй. Адной з самых ранніх значных публікацый пра Гею была праца 1974 года, напісаная Лаўлакам і Маргуліс, у якой яны лаканічна акрэслілі гіпотэзу наступным чынам: «Гіпотэза Геі — наша разуменне біясферы як сістэмы з актыўным і адаптыўным кантролем, якая здольная падтрымліваць Зямлю ў гамеастазе».[39]
Як і іншыя раннія прэзентацыі ідэі Лаўлака, артыкул 1974 года, здавалася, даваў жывым арганізмам поўную ўладу ў стварэнні планетарнай самарэгуляцыі. Аднак па меры далейшага развіцця ідэі самарэгуляцыя ў маштабе ўсёй планеты пачала разглядацца як эмерджэнтная якасць зямной сістэмы, якая складаецца з жывога і фізічнага асяроддзя.[40] Калі ў 1989 годзе кліматолаг Стывен Шнайдэр арганізаваў канферэнцыю Амерыканскага геафізічнага саюза па праблеме Геі, Джэймс Кіршнер увёў тэрміны «моцная Гея» і «слабая Гея», пасля чаго Маргуліс памылкова асацыявалася з ідэяй «слабой Геі». У сваім эсэ 1995 года «Gaia is a Tough Bitch» (бел. «Гея — жорсткая баба») Маргуліс сцвярджала, што яна адасабляе свае погляды ад поглядаў Лаўлака, у першую чаргу тым, што ёй не падабаецца метафара Зямлі як адзінага арганізма, бо, па яе словах, «ніводны арганізм не есць уласныя адходы». У сваёй кнізе 1998 года «Symbiotic Planet» (бел. «Сімбіятычная планета») Маргуліс выбудоўвала сувязь паміж гіпотэзай Геі і сваімі працамі пра сімбіёз.[41]
У 1969 годзе жыццё на зямлі было падзелена на пяць царстваў, якія ўвёў Роберт Уітэкер.[42] Маргуліс стала найважнейшым прыхільнікам, але і крытыкам гэтага падзялення[43]: яна хоць і падтрымала, але першай жа і прызнала абмежаванні класіфікацыі мікробаў Уітэкера.[44] Пазнейшыя адкрыцці новых арганізмаў, такіх як археі, і з’яўленне малекулярнай сістэматыкі паставілі пад сумнеў гэтую канцэпцыю.[45] Да сярэдзіны 2000-х большасць навукоўцаў пачалі пагаджацца з тым, што царстваў больш за пяць.[46][47] Маргуліс стала самым важным абаронцам класіфікацыі пяці царстваў. Яна адхіліла сістэму трох даменаў, якая была ўведзена Карлам Вузэ ў 1990 годзе і атрымала шырокае прызнанне. Яна прадставіла мадыфікаваную класіфікацыю, з дапамогай якой усе формы жыцця, у тым ліку нядаўна адкрытыя, могуць быць інтэграваныя ў класічныя пяць царстваў. Паводле Маргуліс, археі — галоўны пункт разладу — падпадаюць пад царства пракарыётаў разам з бактэрыямі.[45] Канцэпцыя Маргуліс падрабязна выкладзена ў яе кнізе «Пяць царстваў», напісанай разам з Карлін В. Шварц.[48] Ёсць меркаванне, што сістэма пяці царстваў захавалася ў асноўным дзякуючы Маргуліс.[29]
Ёсць погляд, што першапачатковая крытыка працы Маргуліс па эндасімбіятычнай тэорыі, а таксама супярэчлівасць яе ідэй, прымусілі Лін на працягу ўсёй кар’еры атаясамліваць сябе з аўтсайдэрамі ў навуцы і ў цэлым з непрынятымі тэорыямі.[10] Тым не менш, у апошняе дзесяцігоддзе яе жыцця, калі шмат якія яе ідэі пачалі ўсталёўвацца як агульнапрынятыя (сістэмная геалогія, эндасімбіятычная тэорыя), Маргуліс не перастала быць менш уцягнутай у спрэчкі, калі не больш. Журналіст Джон Уілсан тлумачыў гэта тым, што Лін Маргуліс «ідэнтыфікавала сябе з апазіцыйнай навукай»[49]. У памятным зборніку эсэ «Лін Маргуліс: жыццё і спадчына навуковага бунтара» (англ.Lynn Margulis: The Life and Legacy of a Scientific Rebel) каментатары апісваюць яе як сучаснае ўвасабленне «навуковага бунтара»,[10] спасылаючыся на эсэ Фрымена Дайсана 1995 года «Навуковец як бунтар» (англ.Scientist as Rebel)[50] Часам Маргуліс выказвала вельмі правакацыйныя погляды ў інтэрв’ю, што выглядала як пацверджанне асуджэнняў на яе адрас ад самых рэзкіх крытыкаў. Далей апісваюцца тры з гэтых спрэчных поглядаў.
У 2009 годзе Маргуліс адыграла важную ролю ў тым, каб навуковы часопіс Proceedings of the National Academy of Sciences (PNAS) апублікаваў артыкул Дональда І. Уільямсана, у якім адхіляецца «дапушчэнне Дарвіна, што лічынкі і іх дарослыя асобіны паходзяць ад аднаго агульнага продка». Працэс публікацыі адбываўся праз так званую «камунікаваную падачу» (англ.communicated submission), калі сябра Нацыянальнай Акадэміі Навук ЗША (у гэтым выпадку — Маргуліс) падае артыкул ад імя аўтара і падбірае рэцензентаў[51][52] Артыкул Уільямсана выклікаў неадкладную рэакцыю навуковай супольнасці, у тым ліку артыкул-абвяржэнне ў PNAS[53]. Пазней у тым жа 2009 годзе PNAS абвесціў, што спыняе працэс «камунікаванай падачы» ў ліпені 2010 года[54]. Было заяўлена, што рашэнне не мае дачынення да спрэчак вакол Уільямсана.[52]
У 2009 годзе Маргуліс разам з сямю іншымі аўтарамі апублікавалі артыкул, у якім выказалі пазіцыю наконт даследаванняў жыццяздольнасці цыстаў некаторых спірахет: «Пранцы, хвароба Лайма і СНІД: адраджэнне „вялікага пераймальніка“?» (англ. «Syphilis, Lyme disease, & AIDS: Resurgence of 'the great imitator'?»)[55]. У артыкуле сцвярджаецца пра «вялікую неабходнасць дэталёвых даследаванняў, якія суадносяць гісторыю жыцця сімбіятычных спірахет са зменамі ў імуннай сістэме звязаных з імі пазваночных», і аўтары заклікаюць «паўторна даследаваць прыроду перадачы інфекцыі спірахет ад млекакормячых, кляшчоў і праз полавы кантакт у сувязі з парушэннямі імуннай сістэмы чалавека». Далей у артыкуле прапануецца «ўважліва і дасканала даследаваць магчымую прамую прычынную сувязь цыстаў спірахет з сімптомамі імунадэфіцыту».[55]
У інтэрв’ю часопісу Discover, якое было апублікавана менш за паўгода да смерці Маргуліс, яна патлумачыла прычыну сваёй цікавасці да тэмы артыкула 2009 года: «Мяне цікавяць спірахеты толькі з-за нашага паходжання. Мяне не цікавяць хваробы», — і заявіла, што яна назвала іх «сімбіёнтамі», таму што і спірахета, якая выклікае пранцы (трэпанема), і спірахета, якая выклікае хваробу Лайма (барэлія), захоўваюць толькі каля 20 % генаў, якія дазволілі гэтым арганізмам свабодна існаваць па-за межамі сваіх чалавечых гаспадароў.
Тым не менш, Маргуліс казала, што «набор сімптомаў, або сіндром, які ўласцівы пацыентам, хворым на пранцы, цалкам перакрываецца з іншым сіндромам: СНІД», а таксама ўзгадала, што Кэры Муліс «пайшоў шукаць спасылкі на даследаванні, якія пацвярджаюць, што ВІЧ выклікае СНІД, і высветліў, што такіх даследаванняў не існуе».
Гэта выклікала шырока распаўсюджанае меркаванне, што Маргуліс адмаўляла існаванне сувязі паміж ВІЧ і СНІДам. У прыватнасці, Джэры Койн негатыўна адрэагаваў у сваім блогу «Чаму эвалюцыя — праўда»(англ.Why Evolution is True) на інтэрпрэтаванае ім меркаванне Маргуліс, што нібыта «СНІД — гэта пранцы, а не вірус».[56] Сацыяльны псіхолаг Сэт Калічман, які вывучае паводзінныя і сацыяльныя аспекты СНІДу, прывёў артыкул Маргуліс 2009 года як прыклад «росквіту» адмаўлення СНІДу[57] і сцвярджаў, што яе «падтрымка руху адмаўлення ВІЧ/СНІДу не паддаецца разуменню».[58]
2001, прэмія «Залатая талерка» Амерыканскай акадэміі дасягненняў.[64]
2002-05, Прэмія Аляксандра фон Гумбальта.
У 2005 годзе абрана прэзідэнтам Навукова-даследчага таварыства Sigma Xi.[61]
Была ўключана ў спіс Летуценнікі: 100 найважнейшых натхняльных лідараў 20-га стагоддзя (англ.Visionaries: The 20th Century’s 100 Most Important Inspirational Leaders), апублікаванага у 2007 годзе.
Заснавала Sciencewriters Books у 2006 годзе разам са сваім сынам Дарыёнам.
Была адной з трынаццаці лаўрэатаў медаля Дарвіна-Уоллеса у 2008 годзе, які да гэтага часу ўручаўся кожныя 50 гадоў Лонданскім таварыствам Ліннея.
Margulis, Lynn (1970). Origin of Eukaryotic Cells, Yale University Press, ISBN 0-300-01353-1
Margulis, Lynn (1982). Early Life, Science Books International, ISBN 0-86720-005-7
Margulis, Lynn, and Dorion Sagan (1986). Origins of Sex : Three Billion Years of Genetic Recombination, Yale University Press, ISBN 0-300-03340-0
Margulis, Lynn, and Dorion Sagan (1987). Microcosmos: Four Billion Years of Evolution from Our Microbial Ancestors, HarperCollins, ISBN 0-04-570015-X
Margulis, Lynn, and Dorion Sagan (1991). Mystery Dance: On the Evolution of Human Sexuality, Summit Books, ISBN 0-671-63341-4
Margulis, Lynn, ed. (1991). Symbiosis as a Source of Evolutionary Innovation: Speciation and Morphogenesis, The MIT Press, ISBN 0-262-13269-9
Margulis, Lynn (1991). "Symbiosis in Evolution: Origins of Cell Motility". In Osawa, Syozo; Honzo, Tasuku (рэд-ры). Evolution of Life: Fossils, Molecules and Culture. Japan: Springer. pp. 305–324. doi:10.1007/978-4-431-68302-5_19. ISBN978-4-431-68304-9.
Margulis, Lynn (1992). Symbiosis in Cell Evolution: Microbial Communities in the Archean and Proterozoic Eons, W.H. Freeman, ISBN 0-7167-7028-8
Sagan, Dorion, and Margulis, Lynn (1993). The Garden of Microbial Delights: A Practical Guide to the Subvisible World, Kendall/Hunt, ISBN 0-8403-8529-3
Margulis, Lynn, and Dorion Sagan (1997). Slanted Truths: Essays on Gaia, Symbiosis, and Evolution, Copernicus Books, ISBN 0-387-94927-5
Margulis, Lynn, and Dorion Sagan (1997). What Is Sex?, Simon and Schuster, ISBN 0-684-82691-7
Margulis, Lynn, and Karlene V. Schwartz (1997). Five Kingdoms: An Illustrated Guide to the Phyla of Life on Earth, W.H. Freeman & Company, ISBN 0-613-92338-3
Margulis, Lynn (1998). Symbiotic Planet : A New Look at Evolution, Basic Books, ISBN 0-465-07271-2
Margulis, Lynn, et al. (2002). The Ice Chronicles: The Quest to Understand Global Climate Change, University of New Hampshire, ISBN 1-58465-062-1
Margulis, Lynn, and Dorion Sagan (2002). Acquiring Genomes: A Theory of the Origins of Species, Perseus Books Group, ISBN 0-465-04391-7
Margulis, Lynn (2007). Luminous Fish: Tales of Science and Love, Sciencewriters Books, ISBN 978-1-933392-33-2
Margulis, Lynn, and Eduardo Punset, eds. (2007). Mind, Life and Universe: Conversations with Great Scientists of Our Time, Sciencewriters Books, ISBN 978-1-933392-61-5
Margulis, Lynn, and Dorion Sagan (2007). Dazzle Gradually: Reflections on the Nature of Nature, Sciencewriters Books, ISBN 978-1-933392-31-8
Margulis, L (2005). "Hans Ris (1914–2004). Genophore, chromosomes and the bacterial origin of chloroplasts". International Microbiology. 8 (2): 145–8. PMID16052465.
↑ абWeber, B. (2011). Lynn Margulis, Trailblazing Theorist on Evolution, Dies at 73 — NYTimes.com. New York Times. https://www.nytimes.com/2011/11/25/science/lynn-margulis-trailblazing-theorist-on-evolution-dies-at-73.html?_r=0
↑Keeling, P. J. (2004). Diversity and evolutionary history of plastids and their hosts. In American Journal of Botany (Vol. 91, Issue 10, pp. 1481—1493). https://doi.org/10.3732/ajb.91.10.1481
↑Schwartz, R. M., & Dayhoff, M. O. (1978). Origins of prokaryotes, eukaryotes, mitochondria, and chloroplasts. In Science (Vol. 199, Issue 4327, pp. 395—403). https://doi.org/10.1126/science.202030
↑Margulis, L. (1974). Five-Kingdom Classification and the Origin and Evolution of Cells. In Evolutionary Biology (pp. 45-78). Springer US. https://doi.org/10.1007/978-1-4615-6944-2_2
↑Margulis, L. (1971). Whittaker’s Five Kingdoms of Organisms: Minor Revisions Suggested by Considerations of the Origin of Mitosis. Evolution, 25(1), 242. https://doi.org/10.2307/2406516
↑ абHagen, J. B. (2012). Five kingdoms, more or less: Robert whittaker and the broad classification of organisms. In BioScience (Vol. 62, Issue 1, pp. 67-74). https://doi.org/10.1525/bio.2012.62.1.11
↑Adl, S. M., Simpson, A. G. B., Farmer, M. A., Andersen, R. A., Anderson, O. R., Barta, J. R., Bowser, S. S., Brugerolle, G., Fensome, R. A., Fredericq, S., James, T. Y., Karpov, S., Kugrens, P., Krug, J., Lane, C. E., Lewis, L. A., Lodge, J., Lynn, D. H., Mann, D. G., … Taylor, M. F. J. R. (2005). The new higher level classification of eukaryotes with emphasis on the taxonomy of protists. In Journal of Eukaryotic Microbiology (Vol. 52, Issue 5, pp. 399—451). https://doi.org/10.1111/j.1550-7408.2005.00053.x
↑Tao, A. (2013). Lynn Margulis. In Encyclopedia Britannica.
↑Dyson, F. J. (2006). The Scientist as Rebel. New York Review Books.
↑Williamson, D. I. (2009). Caterpillars evolved from onychophorans by hybridogenesis. Proceedings of the National Academy of Sciences of the United States of America, 106(47), 19901-19905. https://doi.org/10.1073/pnas.0908357106
↑Hart, M. W., & Grosberg, R. K. (2009). Caterpillars did not evolve from onychophorans by hybridogenesis. Proceedings of the National Academy of Sciences of the United States of America, 106(47), 19906-19909. https://doi.org/10.1073/pnas.0910229106
↑Schekman, R. (2009). PNAS will eliminate Communicated submissions in July 2010. In Proceedings of the National Academy of Sciences of the United States of America (Vol. 106, Issue 37, p. 15518). https://doi.org/10.1073/pnas.0909515106
↑ абMargulis, L., Maniotis, A., MacAllister, J., Scythes, J., Brorson, O., Hall, J., Krumbein, W. E., & Chanman, M. J. (2009). Spirochete round bodies syphilis, lyme disease & AIDS: Resurgence of «the great imitator»? In Symbiosis (Vol. 47, Issue 1, pp. 51-58). Balaban Publishers. https://doi.org/10.1007/BF03179970
↑Kalichman, S. C., Eaton, L., & Cherry, C. (2010). There is no proof that HIV causes AIDS: AIDS denialism beliefs among people living with HIV/AIDS. Journal of Behavioral Medicine, 33(6), 432—440. https://doi.org/10.1007/s10865-010-9275-7