Ліндсі Вон | |
---|---|
англ.: Lindsey Vonn | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына[5][6] |
Імя пры нараджэнні | англ.: Lindsey Caroline Kildow |
Спецыялізацыя | гарналыжны спорт |
Нарадзілася |
18 кастрычніка 1984[1][2][…] (40 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 178 см[10] |
Вага | 73 кг |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ліндсі Кэралайн Вон (англ.: Lindsey Caroline Vonn, у дзявоцтве — Кілдаў, англ.: Kildow; нар. 18 кастрычніка 1984, Сент-Пол, Мінесота, ЗША) — амерыканская гарналыжніца, алімпійская чэмпіёнка 2010 года ў хуткасным спуску, уладальніца 4 Кубкаў свету ў агульным заліку (2007/08, 2008/09, 2009/10 і 2011/12) і двухразовая чэмпіёнка свету. Рэкардсменка жаночага Кубка свету па агульнай колькасці перамог на асобных этапах з 19 студзеня 2015 года, рэкардсменка па колькасці подыумаў і трапленняў у топ-10, а таксама рэкардсменка па колькасці перамог на этапах у супергіганце і хуткасным спуску ў Кубку свету як сярод жанчын, так і мужчын.
Многімі спецыялістамі разглядаецца як наймацнейшая ў гісторыі гарналыжніца ў хуткасных дысцыплінах. Завяршыла спартыўную кар’еру пасля чэмпіянату свету 2019 года.