Літоўская ваенная акадэмія генерала Ёнаса Жамайціса | |
---|---|
літ.: Generolo Jono Žemaičio Lietuvos karo akademija | |
Арыгінальная назва | літ.: Generolo Jono Žemaičio Lietuvos karo akademija |
Міжнародная назва | англ.: General Jonas Žemaitis Military Academy of Lithuania |
Заснаваны | 1994 |
Тып | профільная ВНУ |
Краіна | |
Размяшчэнне | Вільнюс |
Сайт | lka.lt |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Літоўская ваенная акадэмія генерала Ёнаса Жамайціса (літ.: Generolo Jono Žemaičio Lietuvos karo akademija) — літоўская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, створаная для падрыхтоўкі афіцэраў, ваенных спецыялістаў і спецыялістаў па нацыянальнай бяспецы, якая знаходзіцца ў Вільнюсе.
16 чэрвеня 1992 года ўрад Літоўскай Рэспублікі прыняў пастанову «Аб стварэнні Нацыянальнай акадэміі абароны», у адпаведнасці з якой была створана Нацыянальная вышэйшая школа абароны. 30 жніўня 1992 года па распараджэнні міністра нацыянальнай абароны Літоўскай Рэспублікі Нацыянальнай вышэйшай школе абароны быў уручаны ўласны сцяг і адбылася першая ўрачыстая працэсія. 18 студзеня 1994 года рашэннем Сейма Літоўскай Рэспублікі Нацыянальная вышэйшая школа абароны была рэарганізавана ў Літоўскую ваенную акадэмію. 20 ліпеня 1994 года Літоўская ваенная акадэмія ажыццявіла першы выпуск афіцэраў, а першым выпускнікам было прысвоена званне лейтэнанта.
20 лістапада 1998 года акадэмія атрымала імя партызанскага генерала Ёнаса Жамайціса. З 1 верасня 2000 года ў акадэмію таксама прымаюць дзяўчат. З 2002 года ў Літоўскай ваеннай акадэміі арганізавана магістратура. У 2003 годзе акадэмічныя даследаванні і ваенная падрыхтоўка падзяляюцца ў адпаведнасці з праграмай развіцця акадэміі. З 2012 года акадэмія сумесна з Універсітэтам Вітаўта Вялікага, Каўнаскім тэхналагічным універсітэтам і Клайпедскім універсітэтам пачалі рэалізоўваць дактарантуру ў галіне паліталогіі.