МАЗ-203 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | Мінскі аўтамабільны завод | |||||
Месца вытворчасці | Мінск, | |||||
Гады выпуску | 2006–н.ч. | |||||
Тып | гарадскі | |||||
Клас | вялікі | |||||
Габарыты | ||||||
Даўжыня, мм | 12000 | |||||
Шырыня, мм | 2550 | |||||
Вышыня, мм | 3100 | |||||
Колавая база, мм | 5900 | |||||
Умяшчальнасць | ||||||
Месцаў для сядзення | 28–37 | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
МАЗ-203 — нізкападлогавы гарадскі аўтобус Мінскага аўтамабільнага завода.
Дробнасерыйная вытворчасць аўтобуса пачалася з другога квартала 2006 года; першая буйная партыя з 50 аўтобусаў была выраблена ў першай палове 2007 (праведзена па замове Казані).
МАЗ-203 адпавядае еўрапейскім патрабаванням для перавозкі пасажыраў (Правілы ЕЭК ААН № 85, № 107). Аўтобус атрымаў спецыяльны прыз прафесійнага журы на 9-й маскоўскай міжнароднай аўтамабільнай выставе «Матор-шоў-2005» , ён таксама прызнаны лепшым гарадскім аўтобусам вялікага класа на міжнародным аўтасалоне SIA-2006 (Кіеў).
Тэхналогія вырабу кузава агульная для ўсіх аўтобусаў МАЗ другога пакалення (МАЗ-256, МАЗ-206, МАЗ-251, МАЗ-171) — каркас вырабляецца з ацынкаваных труб прамакутнага і спецыяльнага перасеку, у яго ўклейваюцца шклопластыкавыя панэлі ашалёўкі і шкла, прычым профілі накладак на швах не ўсталёўваюцца. Ужыта лабавое шкло панарамнага тыпу. У салоне можа быць усталяваны кандыцыянер. Пярэднія дзверы МАЗ-203 у базавай камплектацыі такія ж шырокія, як і ўсе астатнія (у адрозненні ад МАЗ-103, дзе адна палова пярэдніх дзвярэй выкарыстоўвалася для ўваходу ў кабіну вадзіцеля). Пазней па замове Мінска была распрацавана мадыфікацыя з перагародкай ў пярэдняй дзверы (як у МАЗ-103), што тлумачыцца недастатковым аглядам правага боку дарогі пры максімальнай загрузцы ў гадзіну-пік.
Аўтобус можа абсталёўвацца рухавіком Mercedes-Benz, Deutz, ММЗ агрэгатаваным з аўтаматычнай каробкай перадач. У канструкцыі аўтобуса ўжытыя партальныя мост і пярэдняя вось. Вышыня падлогі па ўсёй паверхні 330 мм ад палатна дарогі (у адрозненне ад МАЗ-103, у якога ўзровень падлогі павышаўся на задняй пляцоўцы). Усе колы абсталяваны дыскавымі тормазамі з пнеўматычным прывадам, акрамя таго, абсталяваныя сістэмамі ABS і ASR (антыпрабуксовачная сістэма).
Мадыфікацыя | Гады выпуску | Тып аўтобуса | Рухавік | Каробка перадач |
---|---|---|---|---|
МАЗ-203.015 | гарадскі | Mercedes-Benz OM926LA | ZF 6АP1400В | |
МАЗ-203.016 | гарадскі | Mercedes-Benz OM926LA | Allison T375w/Ret | |
МАЗ-203.025 | гарадскі | ЯМЗ 53613-50 | ZF 6AP1400B | |
МАЗ-203.045 | гарадскі | Weichai WP7.300E51 | FastGear FC6A140R | |
МАЗ-203.05* | гарадскі | |||
МАЗ-203.06* | гарадскі | |||
МАЗ-203.076 (Экспарт у Польшчу) | гарадскі | |||
МАЗ-203.088 | гарадскі | Mercedes-Benz OM936LA | ZF 6AP1400B | |
МАЗ-203.115 | прыгарадны | Mercedes-Benz OM926LA | ZF 6АP1400В | |
МАЗ-203.116 | прыгарадны | Mercedes-Benz OM926LA | Allison T375w/Ret | |
МАЗ-203.125 | прыгарадны | ЯМЗ 53613-50 | ZF 6AP1400B | |
МАЗ-203.145 | прыгарадны | Weichai WP7.300E51 | FastGear FC6A140R | |
МАЗ-203.16* | прыгарадны | |||
МАЗ-203.17* | прыгарадны | |||
МАЗ-203.188 | прыгарадны | Mercedes-Benz OM936LA | ZF 6AP1400B | |
МАЗ-203.945 | 2019—ц.ч. | гарадскі | Weichai WP7NG 280E51 | Allison T310w/Ret |
МАЗ-203.965 | 2014—ц.ч. | гарадскі | Mercedes-Benz M 906 LAG EEV/1-02 | Allison T310w/Ret |
МАЗ-203.966 | гарадскі | Mercedes-Benz M 906LAG | ZF 6AP1200B | |
МАЗ-203.988 | 2015—ц.ч. | гарадскі | Mercedes-Benz M 936LAG | ZF 6AP1200B |
МАЗ-203C65 | прыгарадны | Mercedes-Benz M 906LAG | Allison T310w/Ret | |
МАЗ-203C66 | прыгарадны | Mercedes-Benz M 906LAG | ZF 6AP1200B | |
МАЗ-203L65 | 2015 | гарадскі |
На базе аўтобуса былі распрацаваныя тралейбусы МАЗ-203Т (МАЗ)[1] і АКСМ-203 (Белкамунмаш)[2].