Магнар Сольберг | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | біятланіст |
Дата нараджэння | 4 лютага 1937 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
залаты медаль Aftenposten[d] (1968) статуя Олава[d] (1968) |
![]() |
Магнар Сольберг (нарв. Magnar Solberg; нар. 4 лютага 1937, Сокнедаль) — нарвежскі біятланіст, двухразовы алімпійскі чэмпіён, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету.
Магнар Сольберг нарадзіўся 4 лютага 1937 года ў вёсцы Сокнедаль, у правінцыі Сёр-Трондэлаг Нарвегіі. У 1968 годзе выйграў першы залаты медаль у біятлоне ў гісторыі Нарвегіі на зімовых Алімпійскіх гульнях у дысцыпліне індывідуальнай гонкі. Ён з’яўляецца адзіным спартсменам, каму ўдавалася перамагчы двойчы ў індывідуальнай гонцы — на Алімпіядах 1968 і 1972 гадоў, прычым па выніках Гульняў-1968 у Грэноблі ён уключаны (трэцім па ліку) у сімвалічны элітны клуб «Зеро», куды ўваходзяць біятланісты, якія заваявалі алімпійскае золата ў асабістых гонках з нулявым (без адзінага промаху) вынікам у стральбе. На АГ-1972 года Сольберг быў сцяганосцам нарвежскай каманды.
Акрамя таго, Сольберг заваяваў пяць медалёў чэмпіянату свету па біятлоне — тры сярэбраныя і два бронзавыя. Выступаў на чэмпіянатах Паўночнай Еўропы па біятлоне. У 1982 годзе стаў чэмпіёнам Нарвегіі.
Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры Сольберг працаваў у нарвежскай паліцыі. Быў адным з двух афіцэраў паліцыі, адказных за судовы разбор над Фрыцам Моенам. Пазней прызнаўся ў правапарушэннях, учыненых ім падчас вядзення справы, звольніўся з паліцыі і працаваў у сферы страхавання.